У гандлёвым цэнтры «Фламінга» на вуліцы Соламавай, 82 адкрылася крама сеткі «Маяк». Адкрыццё адбылося 27 снежня 2023 года, адпаведную інфармацыю абнавілі на старонцы сеткі ў «Одноклассники».
Крама «Маяк» працуе на месцы колішняга «Белмаркет», які закрылі ў кастрычніку 2023 года. Крама плошчай 900 кв.м. будзе працаваць з 9:00 да 22:00.
Там можна набыць прадукты: напоі, бакалею, гародніну і садавіну, малочныя прадукты і мяса.
Гэта ўжо чацвёртая крама сеткі «Маяк» у горадзе. Першую краму у Гродне адкрылі ў траўні 2022 года на вуліцы Перамогі. Сетка пазіцыянуе сабе як дыскаўнтар — крама з нізкімі цэнамі. Усе «Маякі» ў Беларусі належаць ЗАТ «Дабраном», які развівае таксама сеткі «Дабраном» і «Капеечка». Многія лічаць, што «Дабраном» праз пасярэдніцтва іншых кампаній кантралюецца ўласнікамі «Еўраопта», але апошнія гэтага ніколі не пацвярджалі. Таксама ў снежні 2023 года яшчэ адну краму сеткі «Маяк» адкрылі на вуліцы Суворава.
Чытайце таксама: Закупацца ў канкурэнтаў нельга? Супрацоўнікам «Кароны» забараняюць купляць прадукты ў «Маяку»
Якія крамы яшчэ плануюць адкрыць у Гродне
У мікрараёне Баранавічы, на скрыжыванні вуліц Ваўжэцкага і Пясочнай, плануюць пабудаваць гандлёвы цэнтр. Калі пачнуць будаўніцтва, невядома. У снежні 2023 года адбываліся грамадскія абмеркаванні праекта.
На вуліцы Кляцкова ў будынку былой крамы «Белмаркет» у гандлёвым цэнтры «Ружовы фламінга» адкрыюць краму «Копеечка».