На ўваходзе ў cабор Святога Францішка Ксаверыя на святочнай імшы 24 снежня працаваў АМАП у экіпіроўцы з металашукальнікамі. Пра гэта стала вядома Hrodna.life.
Раней міліцыя паведаміла, што «забяспечыць парадак» у перыяд калядных набажэнстваў.
«На тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць набажэнствы, удзел у якіх прыме вялікая колькасць грамадзян. Для забеспячэння грамадскага парадку паблізу храмаў будуць несці службу супрацоўнікі міліцыі», — напісалі ў міліцыі.
Таксама яны збіраліся кантраляваць дарогі і шукаць нецвярозых кіроўцаў і прасілі паведамляць аб падазроных прадметах.
Чытайце таксама: На Савецкай плошчы ў Гродне ўсталююць флагшток вышынёй з Фарны касцёл