Сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні двух супрацоўнікаў прадпрыемства “Гроднажылбуд”. Іх затрымалі проста падчас працы.
Пакуль вядома пра двух затрыманых. Муляра затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Столяра-станочніка дрэваапрацоўчых станкоў – за падпіскі на экстрэмісцкія каналы.
Сілавікі сцвярджаюць, што іх змясцілі ў ІЧУ.

На мінулым тыдні сілавікі прыйшлі ў падраздзяленні “Гроднааблгаза” ў Лідзе і Шчучыне і на завод “Нёман” у Бярозаўцы.
ААТ “Гроднажылбуд” — адно з найбуйнейшых у краіне прадпрыемстваў індустрыяльнага домабудавання. Гадавы аб’ём вытворчасці прадукцыі – 1,7 трыльёна рублёў.
Чытайце таксама: Супрацоўніка “Гроднажылбуд” звольнілі падчас пратэстаў. Ён паспрабаваў аднавіцца на працы праз суд


