За студзень-кастрычнік 2023 года ў Гродзенскай вобласці на 2,6% павялічылася колькасць рэцыдываў. Стала больш крадзяжоў і рабаванняў, абароту наркотыкаў і ўхіленняў ад выплаты аліментаў, вымагальніцтваў, прычынення менш цяжкіх і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пра гэта расказалі на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.

Аказалася, што дзве траціны рэцыдывістаў нідзе не працавалі і не вучыліся. Кожны трэці пайшоў на злачынства, будучы п’яным альбо пад наркотыкамі.

Пры гэтым былыя асуджаныя не могуць працаўладкавацца. Ім у гэтым не дапамагаюць, прызнаюць сілавікі. Мясцовыя органы ўнутраных спраў і службы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне не супрацоўнічаюць па пытанні рэабілітацыі былых асуджаных.

«Гэтая праца нярэдка зводзіцца да фармальнага выканання заканадаўчых актаў і міжведамаснай інструкцыі: браніраванню працоўных месцаў, выдачы напрамкаў, праверкі сабраных дакументаў без наступнага кантролю за тым, ці вырашана на самай справе праблема з працаўладкаваннем у канкрэтнага чалавека», — сказаў пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў.

Таксама міліцыя недастаткова кантралявала паводзіны вызваленых. Аказалася, 80% рэцыдываў здзейснілі людзі, якія былі на прафуліку. Пракурор не выключае фактаў фармальнага складання службовых дакументаў для стварэння бачнасці прафілактычнай работы.

Пракурор вобласці Жукаў прапанаваў уцягнуць грамадскасць у прафілактыку правапарушэнняў - асабліва звязаных з гвалтам у сям'і. Таксама хочуць прыцягнуць грамадскія пункты аховы правапарадку. Паколькі - праца некаторых з іх «зводзіцца да фармальных гутарак і якога-небудзь уплыву на стабілізацыю абстаноўкі на падведамнай тэрыторыі не аказвае».

Чытайце таксама: «Они меня избивали, а теперь приглашают работать». Осужденному во время протестов гродненцу пришло приглашение работать в милиции