Колькасць забойстваў і замахаў на забойства ў Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе павялічылася на 40% у параўнанні з 2022-м: з 20 да 28 злачынстваў. Пра гэта паведамілі на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.
Пры гэтым выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў стала менш — іх колькасць знізілася з 58 да 54.
З-за гэтых злачынстваў у вобласці загінулі 30 чалавек, у тым ліку 10 — ад дзеянняў сваіх блізкіх.
Сілавікі прызналі, што:
- не ва ўсіх выпадках своечасова прымалі меры для ўстанаўлення сістэматычнага п’янства і хатняга гвалту;
- не надавалі неабходную ўвагу выяўленню людзей, ад якіх можна было чакаць супрацьпраўных паводзін;
- дапускалі парушэнні пры вядзенні прафілактычных улікаў і выкананні пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі.
Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах. Праверкі паказалі, што там органы ўнутраных спраў і аховы здароўя не вядуць скаардынаваную працу ў дачыненні да залежных ад алкаголю.
На каардынацыйнай нарадзе прынялі шэраг рашэнняў для паляпшэння сітуацыі. Якіх — не ўдакладнілі.
Чытайце таксама: Убийство девушки в Гродно раскрыли спустя 17 лет. Обвиняемому грозит смертная казнь