У Гродне на прыпынках грамадскага транспарту пачалі абнаўляць электронныя табло. Першае новае табло ўсталявалі на прыпынку «Плошча Савецкая», паведаміў NewGrodno.by.

На гродзенскіх прыпынках пачалі абнаўляць электронныя табло з раскладам транспарту
Табло з раскладам на прыпынку «Плошча Савецкая». Крыніца: newgrodno.by

З яго можна даведацца, колькі часу засталося да прыбыцця канкрэтнага аўтобуса, тралейбуса альбо маршруткі.

Навошта замянялі электронныя табло

Першыя экраны ўсталявалі на пяці гродзенскіх прыпынках у 2018 годзе. Усталёўкай займалася прыватная фірма з Барысава. У лютым 2023 года экраны ўжо не працавалі, бо ўсталёўшчык не выконваў свае абавязкі. Таксама перабоі ў працы табло адбываліся праз змяншэнне колькасці рэкламы.

У кастрычніку 2023 года стала вядома, што Аператар пасажырскіх перавозак плануе ўсталяваць новыя экраны самастойна. Тады прылады тэставалі, каб яны маглі спраўна працаваць у любы перыяд года.

Чытайце таксама: Усталююць табло, абновяць расклад і пераймянуюць прыпынкі. Што зменіцца ў грамадскім транспарце Гродна