У Гродне на прыпынках грамадскага транспарту плануюць усталяваць электронныя табло. Папяровыя расклады таксама абновяць. Якія змены ўнясуць у расклад, паведаміў кіраўнік Гродзенскага гарадскога Аператара пасажырскіх перавозак Вадзім Матусевіч.

остановка гродно
Электроннае табло на прыпынку аўтавакзала. Ілюстрацыйнае фото: grodnonews.by

На прыпынках могуць з’явіцца электронныя табло

На найбольш папулярных прыпынках горада плануюць неўзабаве ўсталяваць электронныя табло. Яны павінны паведамляць аб тым, калі і які аўтобус, тралейбус ці маршрутка прыедуць.

У 2018 годзе на пяці папулярных гродзенскіх прыпынках ужо ўсталявалі мультымедыйныя экраны. Тыя табло ўсталёўвала прыватная фірма з Барысава. У лютым 2023 года яны ўжо не працавалі, бо ўсталёўшчык не выконваў свае абавязкі. Таксама перабоі ў працы табло адбываліся праз змяншэнне колькасці рэкламы.

Чытайце таксама: Зрабіць вандроўкі па горадзе зручнымі: што такое бясшвоўнасць перасоўвання і як яе дасягнуць

Цяпер Аператар пасажырскіх перавозак хоча ўсталяваць новыя экраны самастойна. Зараз прылады тэстуюць, каб яны маглі спраўна працаваць у любы перыяд года.

У папяровыя расклад дададуць інтэрвал маршрутак

У Гродне плануюць змяніць і традыцыйныя расклады на прыпынках. На некаторых акрамя аўтобусаў і тралебусаў у расклад унясуць інтэрвалы руху маршрутак. Гэта будзе датычна найбольш запатрабаваных прыпынкаў і канчатковых.

Фармат раскладаў пры гэтым не зменіцца, хаця не ўсім ён падаецца зручным. У 2020 годзе рэдакцыя Hrodna.life на сайце petitions.by запусціла зварот у Гродзенскі гарвыканкам з просьбай зрабіць табліцы раскладу руху на прыпынках зручнымі. Петыцыю падпісалі больш за 50 чалавек, але гарвыканкам так і не адказаў на яе.

Будуць пераймяноўваць прыпынкі

Сёння ў Гродне 546 прыпынкаў. Адлегаласць паміж імі - 350−800 метраў у шматпавярховых забудовах і 500−1000 метраў у прыватным сектары. Там, дзе гэта трэба, прыпынкі хочуць перайменаваць альбо перанесці.

Чытайце таксама: У Гродне мяняюць расклад транспарту. Што яшчэ варта змяніць, каб ім было зручней карыстацца