У Гродне адрамантуюць агароджы ад птушак на даху будынка па вул. Максіма Горкага, 121. Гэты будынак Следчага камітэта. Інакш у следчых ёсць пагроза заразіцца ад птушынага памёту арнітозам — небяспечным інфекцыйным захворваннем.
На гэта выдаткуюць 12 139 рублёў. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Работы правядуць з 8 па 9 студзеня 2024 года.
Арнітоз — вострае інфекцыйнае захворванне з ліхаманкай, інтаксікацыяй, паразай лёгкіх, цэнтральнай нервовай сістэмы, павелічэннем печані і селязёнкі. Ім можна заразіцца праз узбуджальнік, які распаўсюджваецца з памётам і рэспіраторным сакрэтам.
Чытайце таксама: Дасягненні гродзенскага Следчага камітэта: людзі перасталі скардзіцца на сілавікоў, суды не выносяць апраўдальных выракаў