У 2022 годзе грамадзяне не звярталіся ў Следчы камітэт са скаргамі на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў органаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Эдуард Маліноўскі. На яго думку, гэта кажа аб высокім прафесійным узроўні следчых рэгіёна.

Дасягненні гродзенскага Следчага камітэта: людзі перасталі скардзіцца на сілавікоў, суды не выносяць апраўдальных выракаў
Будынак упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай обласці. Ілюстрацыйнае фота.

Таксама Маліноўскі назваў дасягненнем 2022 года тое, што суды не вынеслі ніводнага апраўдальнага выраку па крымінальных справах, якія вялі следчыя Гродзенскай вобласці.

Для параўнання: у Еўропе і ЗША апраўвадваюць амаль траціну падсудных. У Велікабрытаніі - 40%.

Што не так з заявай Маліноўскага

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года беларусы падавалі скаргі на сілавікоў, якія збівалі іх на акцыях пратэсту. Але ў выніку такія скаргі станавіліся прычынай рэпрэсій і павышанай увагі супраць саміх заяўнікаў, нагадаў Telegram-канал «Право имеют».

На што скардзіліся ў Следчы камітэт ў 2022 годзе

У 2022 годзе следчыя Гродзенскай вобласці атрымалі 15 тыс. зяваў аб злачынствах. Большасць з іх — крадзеж (больш за 60%), прычыненне цялесных пашкоджанняў, незаконны абарот наркотыкаў.

Паводле словаў Маліноўскага, зараз намецілася тэндэнцыя да зніжэння ўзроўня злачыннасці.