За «лайк» 11 снежня на 30 базавых велічынь (1110 рублёў) аштрафавалі дыякана гродзенскай баптысцкай царквы Дзяніса Камягіна, паведамляе «Хрысціянская візія».

Дзяніс Камягін — бацька чацвярых дзяцей, выкладчык у Гродзенскім дзяржаўным медуніверсітэце, дыякан царквы «Святло міру». Да таго ж, ён зяць пастара Васіля Трубчыка, якога нядаўна таксама судзілі.

Яго зяця, пастара царквы ЕХБ «Святло міру» Васіля Трубчыка, затрымалі раніцай 1 снежня ў Гродне. Пасля трох сутак у ізалятары яго аштрафавалі.

Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў