Навіны

Судзілі маці ў дэкрэце, затрымалі дальнабойшчыка, праўладны актывіст збірае прысмакі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Як мінімум 11 рашэнняў судоў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома ў Гродзенскай вобласці. У Лідзе затрымалі дальнабойшчыка, пакуль ён быў на спаборніцтвах з дзіцем. У школе Гродна збіраюць прысмакі для фонду прарасійскага актывіста Талая. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 4 па 10 снежня.

Новыя палітвязні

Юрый Хлебавец, Віталій Цыдзік, Юрый Мінін, Валянцін Дуброўшчык, Алег Кекух з Гродна, Вадзім Гусев са Шчучына, Яўген Шуляк са Смаргоні на гэтым тыдні прызнаныя палітвязнямі.

Судзілі дырэктара і маці ў дэкрэце

Як мінімум 11 рашэнняў судоў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома ў Гродзенскай вобласці. Іх штрафавалі на 20−30 базавых велічынь і арыштоўвалі на пяць і 15 сутак. Сярод тых, каго судзілі - маці траіх непаўналетніх дзяцей у дэкрэце, менеджара ПУП, бухгалтара, дырэктара ПУП.

Затрыманне ў Гродне

Жыхара Гродна затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і рэгістрацыю ў чат-боце «План Перамога» ў 2021 годзе.

Экс-палітвязень Аляксей Галоўкін эвакуяваны з Беларусі

«Дзякуючы намаганням службы эвакуацыі фонду BYSOL і нашым партнёрам Аляксей сёння ў бяспецы», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Аляксей Галоўкін. Фота: Telegram-канал Андрэя Стрыжака

Новыя «тэрарысты»

Варнель Максім Дзмітрыевіч, Крошкін Кірыл Алегавіч і Сігіневіч Аляксандр Уладзіміравіч з Гродзенскай вобласці 4 снежня папоўнілі спіс «тэрарыстаў».

У Лідзе затрыманы дальнабойшчык

1 снежня ў Лідзе сілавікі затрымалі мужчыну, калі ён з дзіцем і жонкай былі на спаборніцтвах у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпія», паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

Мужчыне патэлефанавалі нібыта з ДАІ і паведамілі, што з яго машынай здарылася ДТЗ. Ён выйшаў і яго паклалі тварам у зямлю, надзелі кайданкі і павезлі ў Лідскі РАУС. Адбыўся суд — мужчыну арыштавалі 10 сутак. Яго возяць на прымусовыя працы.

Палітвязня Паўла Вінаградава зноў будуць судзіць

Пасяджэнне «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змене ўмоў рэжыму» прайшло 6 снежня ў судзе Ваўкавыскага раёна. Суддзя — Мікалай Сяргейка, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Павел Вінаградаў - актывіст і блогер, затрыманы ў канцы 2021 года ў сябе ў прыватным доме ў Беразіно. Паводле арт. 130 КК «Распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці», ч.2 арт. 367 КК «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» асуджаны на пяць гадоў калоніі.

У зняволенні на яго ціснулі — змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Апошнія паўгода ў ваўкавыскай калоніі ён паўгода правёў у ШІЗА.

Павел Вінаградаў. Фота: «Белсат»

Сілавікі прыйшлі на шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы

8 снежня на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы затрымалі супрацоўнікаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Затрымалі каля 10 чалавек. Затрыманым пагражаюць суткі, штрафы і звальненні. Кіруе затрыманнямі, па словах адміністратараў, старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Пятроўскі Іван Леанідавіч.

У школе Гродна збіраюць прысмакі для дзяцей Данбаса. Ініцыятар — фонд прарасійскага актывіста Талая

У Гродна 12 снежня прыязджае Аляксей Талай. У сувязі з яго прыездам бацькам гродзенскіх школьнікаў прапануюць паўдзельнічаць у «тэрміновым зборы дапамогі дзецям Данбаса» для фонду Талая. Прыносіць просяць прысмакі і сродкі асабістай гігіены.

Алексей Талай. Фото: grodno.mchs.gov.by

У Гродне затрымалі двух мужчын: арганізатара мерапрыемстваў і інжынера

У Гродне затрымалі вядучага і арганізатара мерапрыемстваў Міхаіла Манькевіча. Таксама з ім затрымалі інжынера-канстуктара. Мяркуючы з відэа, да мужчын прыйшлі на іх офіс. Прычынай сталі падпіскі і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Міхаіл Манькевіч. Фота Instagram затрыманага

У Свіслачы перайменавалі гімназію імя Каліноўскага

Гімназію № 1 імя Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы Гродзенскай вобласці перайменавалі ў гімназію № 1 імя Пашы (Праскоўі) Васіленкі. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміла Вольга Бондарава.

У Гродзенскай вобласці з’явілася яшчэ адно экстрэмісцкае фарміраванне — назвалі кіраўніцу

Сетку Telegram-каналаў «Дятлово Для Жизни» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. МУС 6 снежня 2023 года прыняў рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025