Навіны

У Беластоку асудзілі жанчыну, якая збіла на пераходзе хлопчыка з Гродна

Польку, якая на пешаходным пераходзе ў Беластоку збіла дзіця з Гродна, прыгаварылі да 10 месяцаў турэмнага зняволення з адтэрміноўкай. Такое рашэнне вынес суд Беластока. Прысуд не ўступіў у законную сілу, паведамляе Radio Białystok.

ДТЗ адбылося амаль год таму, 17 студзеня 2023 года, у цэнтры Беластока на вуліцы Ліпавай. 22-гадовая жанчына за рулём Toyota збіла на пешаходным пераходзе 6-гадовага хлопчыка з Гродна. Ён у цяжкім стане патрапіў у лякарню.

Абвінавачаная ў судзе патлумачыла, што ў той дзень было цёмна, слізка, ішоў дробны дождж, а святочныя ўпрыгожанні ўскладнялі бачнасць. Яна сцвярджала, што з яе перспектывы ўсё выглядала так, быццам хлопчык выбег з левага боку прама пад колы аўтамабіля.

Гэтыя тлумачэнні суд не пераканалі. Ён прызнаў жанчыну вінаватай у ненаўмысным парушэнні ПДР, якія пацягнулі цяжкія траўмы пацярпелага дзіцяці. Яе прыгаварылі да 10 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на два гады. Таксама яна павінна заплаціць 5000 злотых кампенсацыі, на тры гады ёй забаронена кіраваць транспартным сродкам.

Падрабязнасці ДТЗ і чаму дапамога дзіцяці выклікала пытанні

Падрабязнасці ДТЗ згадвае выданне MOST. У дзень здарэння сям’я збіралася вяртацца ў Беларусь, але вырашыла застацца яшчэ на дзень у Беластоку. Пацярпелы хлопчык пераходзіў дарогу разам з мамай і братам. У нейкі момант дзіця адпусціла руку мамы і пайшло на два крокі наперадзе. Нечакана на скрыжаванне з правага боку выехаў легкавы аўтамабіль і збіў хлопчыка.

Пацярпелае дзіця шпіталізавалі і ў цяжкім стане змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі, увялі ў штучную каму. Ён атрымаў цяжкія траўмы галавы. У клініцы ён знаходзіўся амаль два тыдні.

Тады на лячэнне 6-гадовага Мішы неабыякавыя беларусы сабралі за пяць дзён больш за 300 тыс. еўра. Аднак да мамы дзіцяці ўзніклі пытанні. Аказалася, што ў Мішы ёсць карта паляка — і таму лячэнне ў беластоцкай бальніцы пакрыў Нацыянальны фонд здароўя Польшчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025