Падатак на Дзеда Мароза і Снягурачку ў гэтым годзе вырасла ўдвая ў параўнанні з мінулым сезонам. Дзяцей можна віншаваць без рэгістрацыі ІП, але трэба заплаціць фіксаваную суму. Для розных гарадоў яе лічаць па-рознаму.
За працу на карпаратывах і навагодніх святах фізічныя асобы павінны заплаціць адзіны падатак. Для гэтага трэба падаць у падатковую інспекцыю пісьмовае апавяшчэнне. У ім павінны быць пазначаны від дзейнасці, перыяд і месца яе ажыццяўлення. Таксама такое апавяшчэнне можна аформіць праз асабісты кабінет плацельшчыка. Адразу пасля выплаты адзінага падатку праца лічыцца легальнай. Такі падатак спаганяецца за кожны месяц працы.
У Гродне стаўку вызначылі ў памеры 478 рублёў, у Лідзе — 404 рублі, у іншых населеных пунктах — 294 рублёў. Дзейнасць павінна ажыццяўляцца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб, падкрэсліла галоўная дзяржаўная падатковая інспектарка аддзела МПЗ Беларусі па Ленінскім раёне Гродна Наталля Доўжык для «Гродно Плюс».
Асобныя катэгорыі грамадзян змогуць скарыстацца льготамі ад 20% і вышэй. Тых, хто вырашыць працаваць без аплаты адзінага падатку, спачатку абавяжуць яго выплаціць. Калі парушэнне зафіксуюць паўторна, давядзецца заплаціць у пяць разоў большую суму.
Пры працы ў Дзеда Мароза ў гэтым годзе могуць узнікнуць новыя складанасці. Так, з 19 верасня 2023 г. уступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў № 608 «Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў». Цяпер аграсядзібам нельга праводзіць у сябе забаўляльныя праграмы з любым вядоўцам, калі ўладальніка няма ў рэестры арганізатараў мерапрыемстваў. Трэба шукаць юрыдычную асобу, якая трапіла ў рэестр. Яна стане пасярэднікам паміж уладальнікам аграсядзібы і выступоўцамі, узгодніць праграму і выступоўцаў у аблвыканкаме. Свята для гасцей можна арганізоўваць, толькі атрымаўшы такі дазвол.
Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці падае колькасць прадпрымальнікаў - але ў падатковай не маркоцяцца