Гродзенец Яўген Кіслы падчас выступу. Скрыншот праграмы "Привет, Андрей".
Гродзенец Яўген Кіслы прыняў удзел у расійскім музычным шоў «Привет, Андрей». Там ён выканаў песню «Птица счастья». Запіс праграмы, прысвечанай песням пра птушак, апублікавалі 2 снежня 2023 года. Фрагмент свайго выступу гродзенец апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram.
«Калі мне патэлефанавала рэдактар праграмы і запрасіла паўдзельнічаць, падумаў, што гэта нейкі розыгрыш. Апынулася, што рэдактары звярнулі ўвагу на мой выступ у сацыяльных сетках. Выкананне песні ім спадабалася. І вось так я патрапіў у гэты дзіўны свет тэлебачання», — сказаў Яўген Кіслы выданню Newgrodno.by.
Падчас выканання Яўгенам песні гледачы ўсталі са сваіх месцаў - пачалі танчыць і падпяваць. «Перадаць такі настрой можа толькі шчаслівы чалавек», — сказаў тэлевядоўца Андрэй Малахаў. Яму гродзенец падарыў кавалак хатняга сала.
Чытайце таксама: «Вольга, давай завядзем дзяцей!». Фатограф з Гродна трапіў на шоу да Бузавай
Яўгену Кісламу 29 гадоў. Ён піша і выконвае ўласныя песні. Таксама ён кіраўнік народнага ансамбля песні «Нёман» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
«Калісьці музыка была простым хобі. Я тады не мог уявіць, што праз 15 гадоў усё так разгарнецца і закруціцца. А сёння музыка — гэта частка мяне. Яна дарыць мне натхненне, зараджае настроем і дазваляе развівацца і рухацца да ўсё новых вяршыняў, якія калісьці падаваліся недасяжнымі», — сказаў Кіслы.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…