Гродзенец Яўген Кіслы прыняў удзел у расійскім музычным шоў “Привет, Андрей”. Там ён выканаў песню “Птица счастья”. Запіс праграмы, прысвечанай песням пра птушак, апублікавалі 2 снежня 2023 года. Фрагмент свайго выступу гродзенец апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram.

“Калі мне патэлефанавала рэдактар праграмы і запрасіла паўдзельнічаць, падумаў, што гэта нейкі розыгрыш. Апынулася, што рэдактары звярнулі ўвагу на мой выступ у сацыяльных сетках. Выкананне песні ім спадабалася. І вось так я патрапіў у гэты дзіўны свет тэлебачання”, — сказаў Яўген Кіслы выданню Newgrodno.by.
Падчас выканання Яўгенам песні гледачы ўсталі са сваіх месцаў – пачалі танчыць і падпяваць. “Перадаць такі настрой можа толькі шчаслівы чалавек”, — сказаў тэлевядоўца Андрэй Малахаў. Яму гродзенец падарыў кавалак хатняга сала.
Чытайце таксама: «Вольга, давай завядзем дзяцей!». Фатограф з Гродна трапіў на шоу да Бузавай
Чым Кіслы займаецца ў штодзённым жыцці
Яўгену Кісламу 29 гадоў. Ён піша і выконвае ўласныя песні. Таксама ён кіраўнік народнага ансамбля песні “Нёман” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
“Калісьці музыка была простым хобі. Я тады не мог уявіць, што праз 15 гадоў усё так разгарнецца і закруціцца. А сёння музыка – гэта частка мяне. Яна дарыць мне натхненне, зараджае настроем і дазваляе развівацца і рухацца да ўсё новых вяршыняў, якія калісьці падаваліся недасяжнымі”, — сказаў Кіслы.


