Ленінскі РАУС Гродна праверыў акаўнт «sladkiy_grodno» з тортамі ў тым ліку для дарослых. Фактаў здзяйснення якога-небудзь правапарушэння, які адносіцца да кампетэнцыі АУС, ён не выявіў. Пра гэта напісала Вольга Бондарава.
Вядзе акаўнт 28-гадовая кандытар з Гродна. Яна ўжо выдаліла старонку.
«Вось і цяпер намеснік начальніка АУС У.С.Вербаль чакана не здзівіў адпіскай аб тым, як у АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна „не выяўлена“ фактаў правапарушэння, які адносіцца да кампетэнцыі АУС, у вырабах, што рэалізуюцца піражэншчыцай Красько А. Л. 1995 г. н. МАРГ, значыць, выявіў, а АУС няма. Так і запішам: куды Міністэрству да цэлага райаддзела аблцэнтра?» , — пакрыўдзілася Бондарава.
Кандытар рабіла тарты ў выглядзе мужчынскага пеніса і жартоўныя выявы аголеных людзей сталага ўзросту на торце. Вольга Бондарава напісала скаргу ў пракуратуру. Але больш за ўсё Бондараву абурыла наяўнасць вясёлкі і аднарога на дзіцячым торце. Яна перакананая, што гэта — «прапаганда ЛГБТ». У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю заключылі, што такія тарты — гэта неэтычная інтэрнэт-рэклама.
Чытайце таксама: