Раніцай 1 снежня ў Гродне затрымалі пастара царквы ЕХБ «Cвятло міра» Васіля Трубчыка, паведамляе Telegram-канал «Хрысціянская візія».
Прычыны затрымання невядомыя.
UPD. 4 снежня ў закрытым рэжыме адбыўся суд над пастарам Васілём Трубчыкам. Пастара аштрафавалі. Да суда ён правёў у зняволенні трое сутак.
UPD. 4 снежня ў закрытым рэжыме адбудзецца суд над пастарам Васілём Трубчыкам.
Раней у Гродне судзілі святара Андрэя Наздрына — за падпіску на акаўнт Руслана Кулевіча.
Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў