Фота ілюстрацыйнае: Heike Trautmann, unsplash.com
Харасмент — гэта абразлівыя паводзіны сэксуальнага характару, якія парушаюць асабістыя межы асобы. Калі хтосьці кранае іншага чалавека або пачынае весці размовы на тэмы датычныя сэксуальнага жыцця без дазволу — гэта харасмент. Некаторыя з нас сутыкаліся з тым, што, напрыклад, у аўтобусе хтосьці кранае нас за інтымныя часткі цела, ці на прыпынку грамадскага транспарту нейкі нецвярозы чалавек раптам кажа, што мы выглядаем сэксуальна. Такі нежаданы інтымны кантакт з незнаёмым чалавек парушае асабістыя межы. Часцей за ўсё з такім парушэннем межаў сутыкаюцца жанчыны.
25 лістапада пачалася штогадовая міжнародная кампанія «16 дзён супраць гендарнага гвалту». У гэтыя 16 дзён актывісткі па ўсім свеце ладзяць фестывалі, вулічныя акцыі, асветніцкія семінары і дабрачынныя зборы. 26 лістапада ў Вільні адбыўся фестываль «Невінаватая» — акцыя ў падтрымку людзей, якія перажылі хатні гвалт. У падкасце «Утульны горад» мы пагаварылі з арганізатаркай фестывалю Алінай пра тое, чаму з гвалтам можа сустрэцца і дома, і ў грамадскіх прасторах, і чаму часцей за ўсё гэты гвалт накіраваны ў бок жанчын.
Паводле статыстыкі, якую агучыла Аліна, да 55% жанчын у еўрапейскім саюзе сутыкаліся з сэксуальнымі дамаганнямі ў грамадскім транспарце. У менш развітых рэгіёнах гэты працэнт вышэйшы. Напрыклад, больш за 64% жанчын у Мексіцы сцвярджаюць, што сутыкаліся з той ці іншай формай заляцання ў транспарце.
Справа ў тым, што жанчыны звычайна больш залежаць ад грамадскага транспарту. Адпаведна там, дзе больш жанчын у аўтобусах і тралейбусах, прапарцыйна расце і пагроза непажаданай увагі да іх. Карані гэтай праблемы палягаюць у патрыярхальнай культуры грамадства, якая дазваляе мужчынам парушаць цялесныя межы жанчын ці людзей іншых гендараў.
Грамадскі транспарт — месца надзвычай зручнае для заляцанняў. Людзі, якія аказваюцца ў адным тралейбусе, не ведаюць адно аднаго, не маюць аніякіх сувязяў. Чалавеку, які здзейсніў акт харасменту, нічога не замінае выйсці на бліжэйшым прыпынку — і ніхто не даведаецца, хто ён такі. Нават калі ў грамадскім транспарце ёсць камеры назірання, лёгка схаваць твар пад гігіенічнай маскай ці шалікам. У беларускіх умовах, калі большасць не давярае сілавым органам і не верыць, што зварот у міліцыю можа дапамагчы, людзі, якія здзяйсняюць гвалт, адчуваюць сябе абсалютна беспакаранымі.
Аднак Аліна лічыць, што сітуацыю можна палепшыць праз адмысловыя метады кіравання ў сферы грамадскага транспарту.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…