Адваката і журналіста ўнеслі ў спіс экстрэмістаў. У Гродне судзілі медсястру, медработніка і ўрача-неанатолага. Таксама ў Гродне прайшла зачыстка — пайшлі па актывістах і не толькі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 13 па 19 лістапада.
На ААТ «Лідскі завод электравырабаў» затрымалі пяць жанчын (трох рабочых і два майстры) за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы і за лайкі. Склалі пратаколы і адпусцілі. Чакаецца суд, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
У судзе Смаргонскага раёна судзілі мясцовага жыхара за экстрэмісцкую падпіску ВКонтакте. Мужчына віну не прызнаў. Ён заплаціў штраф 25 базавых адзінак (925 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона, піша Telegram-канал «Право имеют».
30 кастрычніка ў судзе Астравецкага раёна судзілі інспектара па кадрах КВУП, якая мае на ўтрыманні малалетніх дзяцей. Жанчына была падпісаная на акаунт Zerkalo.io у Instagram. Яна заплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь (740 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
У судзе Ленінскага раёна за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў па ч.2 арт. 19.11 КаАП судзілі медсястру. Яна захоўвала «экстрэмісцкую» падпіску ВКонтакте. Цяпер медсястра заплаціць штраф 20 базавых адзінак (740 рублёў) без канфіскацыі тэлефона.
Таксама на 10 сутак з канфіскацыяй тэлефона арыштавалі жыхара Ліды за распаўсюд канала NEXTA ў Telegram.
У судзе Свіслацкага раёна 3 лістапада за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі кухоннага работніка. Яна была падпісаная на экстрэмісцкую старонку ў Instagram. Жанчына заплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь (740 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Спіс экстрэмістаў 17 лістапада папоўнілі Задойка Сцяпан Сяргеевіч з Гродна, Юргілевіч Юлія Пятроўна, Мажэйка Павел Іванавіч.
На працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці унесеным у спіс забараняецца:
24 кастрычніка 2023 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынеслі прысуд Сцяпану Задойку. Яго прысудзілі да 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе «Вясна».
Сцяпана асудзілі адразу па ч. 2 арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», арт.369 «Абраза прадстаўніка ўлады», арт. 370 «Здзек над дзяржаўнымі сімваламі», ч. 2 арт. 366 «Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак». Паводле звестак праўладных Telegram-каналаў, мужчына напісаў больш за 1200 каментароў. Яны былі напісаныя пераважна на беларускай мове і ў асноўным накіраваныя на падтрымку Украіны.
Таксама ён павінен выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў.) Справу разгледзела суддзя Маргарыта Ланцэвіч.
Жыхар Гродзенскага раёна распавёў, што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у масавых пратэстах, выкрыкваў лозунгі і выходзіў на дарогу. Мяркуючы па відэа, ён удзельнічаў у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. У Telegram абражаў службовых асоб, уключаючы Аляксандра Лукашэнку.
Таксама сілавікі паведамляюць, што яго прыцягнуць за заклікі да гвалту і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер мужчыну змясцілі ў ІЧУ, далей яго чакае СІЗА.
На бягучым тыдні ў Гродне прайшоў шэраг вобшукаў. Прыходзілі дамоў да некалькіх актывістаў, якія ўжо эмігравалі. Іх сваякі пад падпіскай ад неразгалошванні. Абставіны датычаць массавых акцый у жніўні 2020 года. Верагодна, узбуджаная крымінальная справа. Сярод тых, кім цікавяцца, — не толькі палітычныя актывісты.
Ва ўладальніка «Маёнтка Падароск» Паўла Падкарытава забіраюць увесь комплекс — чатыры будынкі. Іх давядзецца вярнуць мясцоваму аддзелу культуры. Усе дамовы з ім разарвалі па рашэнні судоў. Ён прайшоў праз два судовых працэсы, якія расцягнуліся на шэсць паседжанняў - але не змог захаваць маёнтак.
Раённая пракуратура Варшава-Урсынаў пачала справу па факце смерці 19-гадовага гродзенца Кірыла Кетуркі. Справу завялі па арт. 151 Крымінальнага кодэксу Польшчы — «Давядзенне да самагубства». Былы беларускі палітвязень у кастрычніку 2023 быў затрыманы па падазрэнні ў махлярстве. 20 кастрычніка яго знайшлі ў камеры павешаным.
Праз масавыя палітычныя рэпрэсіі пасля выбараў 2020 года ў Беларусі тысячы людзей праходзяць праз СІЗА, «хімію» і калоніі. Што такое «нізкі сацыяльны статус» у калоніі, хто яго надае зараз і чаму з ім не трапіць нават у царкву? Актуальны стан у Беларусі на прыкладзе мужчынскай папраўчай калоніі № 2 ў Бабруйску апісаў у Facebook былы палітвязень, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…