Навіны

У Гродне адкрыўся новы бар. Абяцаюць незабыўныя ўспаміны

Новы гастрабар «Брудэршафт» адкрыўся ў будынку, дзе шмат гадоў працавала музычная крама «ШоўТайм». У Instagram установы бар прадстаўляюць як «месца, дзе кожны знойдзе нешта на свой густ і атрымае незабыўныя ўспаміны».

Бар адкрыўся па адрасе вул. Горкага, 64. Там прапануюць аўтарскія кактэйлі, кухню «як дома» і адпачынак пад жывую музыку ці ды-джэя. Таксама там хутка з’явяцца аўтарскія настойкі., удакладняе Newgrodno.by.

Бар «Брудэршафт». Фота: newgrodno.by
Бар «Брудэршафт». Крыніца: instagram.com/bruderschaft_grodno
Бар «Брудэршафт». Крыніца: instagram.com/bruderschaft_grodno
Бар «Брудэршафт». Крыніца: instagram.com/bruderschaft_grodno
Бар «Брудэршафт». Крыніца: instagram.com/bruderschaft_grodno

Акцэнт ва ўстанове робяць на еўрапейскую кухню і вялікія порцыі па сярэдніх для горада коштах, распавялі ў гастрабары.

З фірмовых страваў - шніцаль «Брудэршафт» з яйкам, бульбянымі дзелькамі і квашанай капустай, усё разам — на паўкіло, і салат «Брудэршафт». Таксама на гарачае прапануюць курынае сцягно ў мядовым соусе з бульбай, стейк рыбай ці чырвоную рыбу з гароднінай, кебаб. Асобных прапаноў для вегетарыянцаў няма.

У памяшканні 35 пасадачных месцаў. Увесну плануюць адкрыць тэрасу на вуліцы.

Уваход у бар «Брудэршафт». Фота: newgrodno.by

Чытайце таксама: Чарговы гастрафэст пройдзе ў Гродна: за 38 рублёў пададуць фірмовыя стравы. Хто ўдзельнічае? (абноўлена)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025