Новы гастрабар «Брудэршафт» адкрыўся ў будынку, дзе шмат гадоў працавала музычная крама «ШоўТайм». У Instagram установы бар прадстаўляюць як «месца, дзе кожны знойдзе нешта на свой густ і атрымае незабыўныя ўспаміны».
Бар адкрыўся па адрасе вул. Горкага, 64. Там прапануюць аўтарскія кактэйлі, кухню «як дома» і адпачынак пад жывую музыку ці ды-джэя. Таксама там хутка з’явяцца аўтарскія настойкі., удакладняе Newgrodno.by.
Акцэнт ва ўстанове робяць на еўрапейскую кухню і вялікія порцыі па сярэдніх для горада коштах, распавялі ў гастрабары.
З фірмовых страваў - шніцаль «Брудэршафт» з яйкам, бульбянымі дзелькамі і квашанай капустай, усё разам — на паўкіло, і салат «Брудэршафт». Таксама на гарачае прапануюць курынае сцягно ў мядовым соусе з бульбай, стейк рыбай ці чырвоную рыбу з гароднінай, кебаб. Асобных прапаноў для вегетарыянцаў няма.
У памяшканні 35 пасадачных месцаў. Увесну плануюць адкрыць тэрасу на вуліцы.
Чытайце таксама: Чарговы гастрафэст пройдзе ў Гродна: за 38 рублёў пададуць фірмовыя стравы. Хто ўдзельнічае? (абноўлена)