У кастрычніку санстанцыя праверыла басейны Гродна. «У цэлым» ваду палічылі бясшкоднай, хаця ў некаторых пробах знайшлі перавышэнне рэшткавага свабоднага хлору да 9,5 разоў ад нарматыўнага. Як зразумець, што вада для вас небяспечная?
Абноўлена 23 лістапада: праверкі праходзілі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, а не ў Гродне, удакладніла выданне S13.
Правяральнікі сустрэлі ў гродзенскіх басейнах парушэнні:
- не ва ўсіх басейнах супрацоўнікі кантралявалі стан здароўя наведвальнікаў і выкананне імі правілаў асабістай гігіены;
- не было ўмоў для выканання наведвальнікамі правілаў асабістай гігіены;
- не кантралююцца параметры мікраклімату (тэмпература, адносная вільготнасць, хуткасць руху паветра) для іх адпаведнасці нормам;
- лабараторны кантроль за паказчыкамі бяспекі і бясшкоднасці вады ў басейнах не быў своечасовым;
- не было лакальных прававых актаў, якія вызначаюць, што рабіць, калі вада не адпавядае вызначаным гігіенічным нарматывам, ці калі трапяць нейкія забруджвальнікі;
- столь і сцены ў залах басейна, распранальнях і душавых былі ў дрэнным стане.
А што з вадой?
«У цэлым» якасць вады басейнаў паводле бяспекі і бясшкоднасці прызналі адпаведнай патрабаванням гігіенічнага нарматыву, зацверджанага Саветам міністраў.
А вось па выніках лабараторных даследаванняў пробы вады з некаторых басейнах паказалі перавышэнне рэшткавага вольнага хлору ў 1,5−9,5 разоў ад нарматыўнага, хларыд-іёна — у 2,5−3,0 разы. Такія лічбы сведчаць аб парушэннях рэжыму дэзінфекцыі вады.
Наколькі шкодны хлор у вадзе і для каго
У санстанцыі адзначылі, што ў большасці выпадкаў хлор у басейне не нясе сур’ёзнай шкоды здароўю. Але пры значным перавышэнні нормы дзяцей і людзей, адчувальных да хлору, алергікаў, астматыкаў могуць чакаць сур’ёзныя наступствы.
Найбольш частыя сімптомы перадазавання хлору такія:
- алергічны дэрматыт;
- абвастрэнне для стану скуры пры наяўнасці экзэмы або псарыязу;
- абцяжаранае дыханне, кашаль, астматычны прыступ;
- боль у жываце, млоснасць, ваніты.
Чытайце таксама: