Для рэалізацыі праектаў-пераможцаў конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў «Дзейнічаем разам» у 2024 годзе выдзеляць каля 300 тысяч рублёў. Грошы возьмуць з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.
Такі конкурс праходзіў год таму. Тады эксперт пракаментаваў, што гэта неверагодна прагрэсіўна для Беларусі і падобна да бюджэту грамадзянскага ўдзелу, які існуе ў Польшчы.
«Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў арганізуецца для таго, каб людзі на месцах маглі вылучыць свае прапановы па добраўпарадкаванні аграгарадкоў і вёсак, двароў, сквераў, дзіцячых і спартыўных пляцовак, іншых грамадскіх месцаў у вёсцы і ў горадзе, і не толькі прапанаваць ідэю, але і самім прыняць самы актыўны ўдзел у яе распрацоўцы і рэалізацыі, — цытуе БелТА старшыню абласнога Савета дэпутатаў Алену Пасюту. — Няхай гэта будуць не самыя буйныя аб’екты, але яны будуць знаходзіцца ў крокавай даступнасці для жыхароў гэтых населеных пунктаў. Гэта будуць мясцовыя ініцыятывы, народжаныя людзьмі і для людзей, і ў гэтым іх каштоўнасць».
У выніку леташняга конкурса рэалізавалі 14 праектаў. Сярод іх — дзіцячая пляцоўка ў Гожы, якую даўно хацелі ўладкаваць мясцовыя жыхары, трэнажорны комплекс для дзяцей і дарослых у Карэлічах, спартыўная пляцоўка ў Новадзевяткавіцкай СШ у Слонімскім раёне.
Пры гэтым масавая ліквідацыя грамадзянскіх арганізацый, якія часта вырашалі пытанні на мясцовым узроўні, разгорнутая пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, не спыняецца.
Удзельнічаць у конкурсе могуць паўналетнія жыхары Гродзенскай вобласці. На прэзентацыі праекты можна будзе прадставіць і ў мультымедыя-фармаце. Падрабязна палажэнне аб правядзенні конкурсу апублікавана ў «Гродзенскай праўдзе».
Кожны праект грамадзянскай ініцыятывы будуць ацэньваць зыходзячы з:
Праекты можна дасылаць у пісьмовым выглядзе на адрас: 230 023, г. Гродна, вуліца Ажэшкі, 3, у электронным выглядзе — на e-mail: oblsovdep@grodno-region.gov.by (з паметкай у тэме ліста «Праект грамадзянскай ініцыятывы»). Да праекту трэба прыкласці заяўку з кантактамі і дадзенымі ініцыятара (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца пастаяннага пражывання).
Папярэдне праекты разгледзіць спецыяльная камісія, створаная ў абласным Савеце дэпутатаў. Праекты, якія прайшлі першы адбор, адправяць у Гродзенскую абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў для адкрытага конкурсу. У конкурсную камісію ўвойдуць прадстаўнікі асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, абласнога савета, Гродзенскага аблвыканкама, прадстаўнікі іншых дзяржарганізацый і незалежныя эксперты (з іх згоды).
Калі паступіць толькі адзін праект, конкурс прызнаюць неадбыўшымся. У выніковым пратаколе па кожным праекце пазначаць прапанаванага выканаўцу (пры наяўнасці), агульны аб’ём фінансавання, неабходнае фінансаванне з бюджэту і суфінансаванне ад ініцыятара або іншых зацікаўленых асоб.
Калі выдзеленых бюджэтных сродкаў будзе столькі ж або больш, чым трэба для праектаў з выніковага пратакола конкурсу, пераможцамі прызнаюць усе праекты, якія ў яго ўвойдуць. Калі менш — возьмуць праекты з найбольшай колькасцю балаў, якія ўпісваюцца ў вылучаную суму.
Праваслаўныя вернікі змогуць акунуцца ў палонку ў гонар Вадохрышча 19 студзеня. Купель будзе на Юбілейным…
Штогод у трэцюю сераду студзеня ў свеце праходзіць акцыя «Дзень музейнага сэлфі», калі наведвальнікі робяць…
Удзельнікаў акцыі "Марафон адзінства" прывезлі ў Ліду, рассялілі і пакармілі. А заплацілі за гэта беларускія…
Збор за перасячэнне мяжы, як і раней, складае адну базавую велічыню - з 1 студзеня…
За частку былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга караля Рэчы Паспалітай, просяць усяго ад…
Са студзеня па кастрычнік 2024 года Гродзенскую вобласць наведала больш за 800 тысяч турыстаў. Самымі…