Адным з самых прэстыжных міжнародных конкурсаў прыгажосці для жанчын ўжо больш за 20 гадоў лічыцца «Місіс Зямны шар» (Mrs. Globe). У гэтым годзе Беларусь там прадставіць ураджэнка Гродна, бізнэсвумэн Святлана Скок, піша varjag.net.Гродзенка паедзе прадстаўляць Беларусь на Mrs.Globe. Як яна рыхтуецца і навошта ёй гэта трэба

У 2019 годзе Святлана ў снежні паедзе ў Кітай і паспрабуе заваяваць галоўны прыз, канкуруючы з прадстаўніцамі больш чым 80-ці краін свету.

Святлана любіць спорт і ціхія сямейныя ўікэнды, абажае дачку і мужа. Яна адна з кіраўніц невялікага швейнага прадпрыемства і знаходзіцца ў пастаянным пошуку свайго Я.

Для Святланы гэта не першы конкурс такога ўзроўню. У 2018 годзе яна прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Місіс Сусвет 2018».

— Удзел у конкурсе такога маштабу гэта вялікая праца, даўжынёй амаль у год. Я ўжо прадумваю усе касцюмы, якія мне спатрэбяцца для конкурсных выпрабаванняў. Працягваю наведваць рэпетытара па англійскай мове. Склала план трэніровак, — распавядае Святлана аб сваёй падрыхтоўцы.

Для Святланы ўдзел у Mrs.Globe — мара, да якой яна доўга ішла. Яна разумее, што на ёй ляжыць адказнасць не толькі за сябе, але і за краіну.

— Я лічу, што ў выпадку перамогі я змагу прыцягнуць яшчэ большую ўвагу грамадскасці да сапраўды важных і актуальных пытанняў. Таксама любы конкурс гэта выдатны досвед стасункаў з новымі людзьмі, з якімі, аб’яднаўшы сумесныя намаганні, можна ў далейшым супрацоўнічаць, — лічыць Святлана Скок.