«Літва не можа супрацоўнічаць з Беларуссю праз будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы (АЭС), паколькі так яна прызнала б законнасць гэтай небяспечнай электрастанцыі і страціла б магчымасць патрабаваць яе закрыцця», — цытуе Прэзідэнта Літвы Грыбаўскайтэ delfi.lt.

«Любая згода на ўдзел і стварэнне сумесных інстытутаў будзе азначаць легітымацыю Астравецкай АЭС. Гэта азначала б, што мы звязваем свае рукі, і мы не зможам патрабаваць, каб Беларусь закрыла гэтую электрастанцыю», — сказала Даля Грыбаўскайтэ журналістам 7 мая.


Пачаўся запуск першага энергаблока АЭС. Тым часам Беларусь просіць аб адтэрміноўцы крэдыту

Гэта, па яе словах, датычыць і прапановы Беларусі дамовіцца аб стварэнні сумеснай сістэмы маніторынгу Астравецкай АЭС. Раней такую прапанову станоўча ацаніў прэм’ер-міністр Саўлюс Скверняліс.


Міністэрства эканомікі прыдумала, што рабіць з электрычнасцю з АЭС