Літва рашуча асуджае пачатак загрузкі ядзернага паліва ў рэактар небяспечнай Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы. Пра гэта гаворыцца ва ўручанай Мінску ад МЗС Літвы 7 жніўня ноце пратэсту, піша Delfi.ru са спасылкай на МІД.
Дзеянні Беларусі парушылі прынцыпы адкрытасці, празрыстасці і добрасуседства, лічаць у Літве. Дзейнасць АЭС з-за блізкасці да сталіцы Літвы Вільні, нявырашаных праблем ядзернай бяспекі і невыканання бяспекі ў час будаўніцтва ўяўляе прамую пагрозу для нацыянальнай бяспекі Літвы, яе навакольнага асяроддзя і насельніцтва, гаворыцца ў ноце.
6 жніўня міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус пагаварыў па тэлефоне з Вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем аб запланаваным запуску АЭС у Беларусі, піша T*T.BY. Лінкявічус падкрэсліў, што Літва разлічвае на актыўны ўдзел інстытутаў ЕС. Пытанне пра БелАЭС таксама абмяркоўвалася з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам.
— Выкананне нормаў ядзернай бяспекі і экалагічных патрабаванняў важна як для Літвы, так і для Беларусі. Гэта не толькі двухбаковая праблема, але і праблема рэгіёну і ЕС, як неаднаразова заяўлялі лідэры ЕС. У гэтых пытаннях няма месца кампрамісаў, і мы не бачым магчымасці дасягнуць дамоўленасці з Беларуссю, — сказаў міністр.
Літва заклікала Беларусь прыпыніць запуск АЭС, пакуль не будуць выкананыя рэкамендацыі стрэс-тэстаў ЕС, і ў поўнай меры супрацоўнічаць з міжнароднымі арганізацыямі для забеспячэння неабходнай ядзернай бяспекі і абароны.
7 жніўня на першым блоку БелАЭС пачалася загрузка ядзернага паліва.