Human Constanta сумесна з «Прававой ініцыятывай» праводзіць серыю квэстаў па правах чалавека. Гэта будзе невялікая забаўляльна-асветніцкая гульня з элементамі гарадскога арыентавання, дзе трэба будзе разгадваць загадкі, шукаць інфармацыю, апускацца ў тэматыку правоў чалавека, а яшчэ хутка думаць і рухацца. Пераможцам і ўдзельнікам будуць уручацца прызы і памятныя падарункі, піша adukacyja.info.

Удзел бясплатны, неабходна папярэдняя рэгістрацыя. У Гродне квэст пройдзе 21 верасня.

Мерапрыемствы ў VK, Facebook.