Прэс-сакратарка Лукашэнкі распавяла, адкуль у яго Tesla

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала для DW паходжаньне яго аўтамабіля Tesla. Раней Ілан Маск абверг словы кіраўніка дзяржавы аб падораным яму электрамабілі, піша svaboda.org.

Прэс-сакратар Лукашэнкі Натальля Эйсмант у камэнтары карэспандэнту DW пацьвердзіла ў аўторак, 10 верасьня, што ў аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі ёсьць Tesla. На пытаньне, адкуль гэтая машына зьявілася, Натальля Эйсмант адказала, што Tesla ў яго «з заводу».

Даць інфармацыю пра тое, хто і з кім катаецца на электрамабілі, прэс-сакратар не змагла:

«Ведаю дакладна, што пэрыядычна Аляксандр Рыгоравіч выпрабоўвае яе на хуткасьць. А аднойчы нават разабраў часткова, каб паглядзець, як яна працуе; як батарэя да дна мацуецца, ну і гэтак далей».

Сама Натальля Эйсмант на Tesla ня езьдзіла.

Бізнэсовец і вынаходнік Ілан Маск у Twitter адказаў на пытаньне аб тым, ці праўда ён дарыў машыну Tesla Аляксандру Лукашэнку, як той заявіў 2 верасьня.


Илон Маск высказался о подаренном Лукашенко Tesla


Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: