Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданае сэрца» мы рэгулярна публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Сёння — падборка зусім малых коцікаў і сабачак. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?

Крошачка Фібі

Фібі каля 1,5−2 месяцы, вырасце сярэдняга памеру. Дзяўчынка вельмі цямлівая для свайго ўзросту. Есць як сухі корм для шчанюкоў, так і звычайную ежу. Апрацавана ад паразітаў, першасна прышчэпленая (ёсць пашпарт). Аддаём у добрыя рукі з умовай абавязковай кастрацыі па ўзросце (дапаможам).

собака щенок в дар

+375 29 2 355 509 Ліза (можна ў вайбер)
+375 33 6 869 696 Каця

Малеча Дэйзі

Шчанючку каля 1,5−2 месяцы, вырасце сярэдняга памеру. Вельмі цікаўная і актыўная, есць самастойна. Дэйзі апрацавана ад паразітаў, першасна прышчэпленая (ёсць пашпарт). Аддаём у добрыя рукі з умовай абавязковай кастрацыі па ўзросце (дапаможам).

собака щенок в дар

+375 29 2 355 509 Ліза (можна ў вайбер)
+375 33 6 869 696 Каця

Малеча Максі

Шчанюку каля 1,5−2 месяцы, вырасце сярэдняга памеру. Гэта вельмі паслухмяная дзяўчынка, любіць гульні і чалавечую ўвагу. Максі есць усё і з вялікім апетытам. Апрацавана ад паразітаў, першасна прышчэпленая (ёсць пашпарт). Аддаём у добрыя рукі з умовай абавязковай кастрацыі па ўзросце (дапаможам).

собака щенок в дар

+375 29 2 355 509 Ліза (можна ў вайбер)
+375 33 6 869 696 Каця

Чэстар у пошуках дома

Чэстэр — вар’яцка ласкавы і пяшчотны звер. Гэта яшчэ нават не дарослы кот, малому каля 6 месяцаў, вырасце ў шыкоўнага буйнога кацяру! Кастраваны, здаровы, латком карыстаецца. З-за траўмы ампутаваны кончык хваста, але ён ужо абрастае поўсцю — і хутка гэта стане галоўнай разынкай, а не недахопам. Шыкоўны хлопец Чэстар шукае сабе самых лепшых тату і маму!

котенок кот в дар

+375 298 842 276 Ірына

Прыгажуня Шэба ў пошуках дома

Грозная звонку, добрая ўнутры. Так, можа надарыць любога пагардлівым позіркам, але наогул Шэба вельмі кантактная, любіць ласку і падрапушкі. Узрост каля 8 месяцаў, стэрылізавана, здаровая, ад паразітаў апрацавана. Латком карыстаецца на выдатна. Шэба прыгожага попельнага колеру, са светлым падшэрсткам, як ад’есца і вычэшацца — будзе вельмі заўважнай кабеткай!

котенок кошка в дар

+375 298 842 276 Ирина