У Гродне праектуюць новую вуліцу і завулак. Яны з’явяцца ў мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. Варыянт назваў ужо ёсць, але гараджане яшчэ могуць прапанаваць свой.

Вуліцу гарадскія ўлады жадаюць назваць Калі́навая (“Кали́новая” па-руску), а завулак, адпаведна, – Калі́навы (“Кали́новый”).

На новых вуліцы і завулку будуць даваць зямельныя ўчасткі пад забудову.

вуліца Калінавая ў Гродне
Размяшчэнне новай вуліцы і завулка. Крыніца: grodno.gov.by

Меркаванні грамадзян наконт назвы новых элементаў дарожнай сеткі Гродна абагульніць і прааналізуе гарадскі Савет дэпутатаў у месячны тэрмін пасля апублікавання прапановы (да 9 снежня). Гэта абумоўлена пунктам 5 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З “Аб найменні геаграфічных аб’ектаў”.

Меркаванні прымаюць у пісьмовай форме на адрас: 230023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з пазнакай “вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі”) або на электронную пошту Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў [email protected].

Чытайце таксама: