Гродзенская абласная клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі (ГАКБ) закупляе 15 апаратаў і трэнажораў. Сярод іх — трэнажор для актыўна-пасіўнай трэніроўкі верхніх і ніжніх канечнасцяў за 40 000 рублёў.

На фізіятэрапеўтычнае абсталяванне выдаткуюць 144 200 рублёў з абласнога бюджэту. Пастаўку трэба правесці з 20 лістапада па 15 снежня 2023 года.

Спецыфіка ГАКБ — выздараўленне, аднаўленне згубленых функцый, пазітыўныя змены ў пацыентаў з паталогіяй нервовай, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэмы. Для гэтага выкарыстоўваюць метады і сродкі фізічнай, псіхалагічнай, голаса-маўленчай рэабілітацыі.

Што купяць:

  • гарызантальны велатрэнажор,
  • трэнажор для актыўна-пасіўнай трэніроўкі верхніх і ніжніх канечнасцяў,
  • апарат для нізкачашчыннай магнітатэрапіі (для нервовай стымуляцыі),
  • апарат для нізкачашчыннай электратэрапіі,
  • апарат для камбінавання электратэрапіі,
  • апарат для мікрахвалевай тэрапіі СМВ-тэрапіі (метад сверхвысокочастотной тэрапіі з выкарыстаннем сантыметровых або блізкіх да іх хваль з лячэбна-прафілактычнымі і рэабілітацыйнымі мэтамі),
  • апарат для ультрагукавой тэрапіі,
  • апарат для лячэння прамянямі бачнага і інфрачырвонага спектру выпраменьвання,
  • апарат для лячэння прамянямі бачнага і інфрачырвонага спектру выпраменьвання пераносны,
  • кухня для падрыхтоўкі фангапарафіну (парафін, змешаны з марскім глеем, правадыр цяпла — Hrodna.life),
  • апарат магніта-фотатэрапіі,
  • апарат для электрастымуляцыі,
  • апарат для імпульснай магнітатэрапіі.

У ГАКБ знаходзіцца аддзяленне рэабілітацыі для пацыентаў пасля інсульту. Апараты, якія закупляюцца, — абсталяванне для рэабілітацыі пацыентаў пасля інсульту і інфаркту. Знаёмы медык у гутарцы з Hrodna.life выказаў здагадку, што частка з інструментаў не вельмі эфектыўныя. «Заўсёды вялікі дэфіцыт абсталявання, асабліва ў фізіятэрапіі. Магу дадумаць, што гэта штогадовая заяўка, якая не будзе выкананая», — мяркуе яшчэ адзін медык.

Што такое фізіятэрапеўтычнае абсталяванне

Фізіятэрапеўтычнае абсталяванне ўздзейнічае на органы чалавека, спрыяе умацаванню здароўя і акрыянню. Уздзеянне адбываецца рознымі спосабамі:

  • з дапамогай ударна-хвалевай,
  • вакуумнай,
  • ультрагукавой,
  • лазернай тэрапіі,
  • прэсатэрапіі,
  • электратэрапіі,
  • магнітатэрапіі і інш.

Такое лячэнне мае шырокі спектр дзеянні, няшмат пабочных эфектаў, не выклікае алергіі. Можа прымяняцца ў розных галінах медыцыны: ад касметалогіі да хірургіі і неўралогіі. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці болесуцішальнага і рэгенеруючага метаду.

Чытайце таксама: «Не адпавядае сучасным патрабаванням». Новая бальніца і анкацэнтр — якія медаб’екты пабудуюць у Гродне