беларускія ўпрыгожанні belaruskicry

Сяргей Слашчоў быў суддзёй суда Кастрычніцкага раёна Гродна з 2020 года. Ён быў прызначаны на пяць гадоў - але сышоў з пасады па ўласным жаданні. Гэта нетыповая сітуацыя. Мужчына не выносіў «палітычныя» рашэнні і прысуды. Пра гэта стала вядома з Указа № 339 аб прызначэнні і вызваленні суддзяў, які падпісаў 2 лістапада Аляксандр Лукашэнка. Інфармацыю сабраў Telegram-канал «Право имеют».

Па Гродзенскай вобласці прызначылі:

  • Заблоцкую Крысціну Іванаўну — суддзёй эканамічнага суда на пяцігадовы тэрмін;
  • Казакевіча Юрыя Вітальевіча — суддзёй Гродзенскага абласнога суда на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго ад пасады намесніка старшыні і суддзі суда Ленінскага раёна Гродна. Выдае «палітычныя» штрафы і арышты з 2014 года;
  • Ката Дзяніса Вітальевіча — суддзёй эканамічнага суда на пяцігадовы тэрмін;
  • Ануфрэню Аксану Уладзіміраўну — суддзёй суда Слонімскага раёна на пяцігадовы тэрмін. Яна судзіла журналістаў «Белсату» ў 2018 годзе і асудзіла мясцовага жыхара на «хатнюю хімію»;
  • Пятрову Алену Аляксандраўну — суддзёй бестэрмінова і намеснікам старшыні суда Ленінскага раёна Гродна. Рэгулярна выдае «палітычныя» рашэнні і прысуды яшчэ з 2015 года;
  • Савіцкую Вікторыю Вітальеўну — суддзёй суда Кастрычніцкага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін.

Ад пасады ў вобласці вызвалілі:

  • Бальцэвіч Алену Віктараўну — ад пасады суддзі суда Лідскага раёна ў сувязі з выхадам у адстаўку. Выдавала адміністрацыйныя штрафы падчас пратэстаў.
  • Грышына Дзмітрыя Фёдаравіча — ад пасады суддзі суда Гродзенскага раёна ў сувязі з выхадам у адстаўку. Судзіў за пратэсты з 2011 года.
  • Зайца Анатоля Аляксандравіча — ад пасады суддзі Гродзенскага абласнога суда ў сувязі з выхадам у адстаўку. Выносіў абвінаваўчыя прысуд за пратэсты.
  • Каско Ірыну Васільеўну — ад пасады суддзі суда Карэліцкага раёна ў сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Выносіла штрафы з 2018 года.
  • Размыслы Васіля Анатольевіча — ад пасады суддзі суда Шчучынскага раёна ў сувязі з выхадам у адстаўку.
  • Слашчова Сяргея Аляксандравіча — ад пасады суддзі суда Кастрычніцкага раёна Гродна па ўласным жаданні. Аб вынесеных прысудах і рашэннях за «палітыку» невядома.
  • Талашка Мікалая Станіслававіча — ад пасады суддзі суда Ваўкавыскага раёна ў сувязі з выхадам у адстаўку. Выносіў штрафы за пікеты з 2014 года.

Чытайце таксама: Суддзя Максім Філатаў, які асудзіў Ашурка і Мажэйку, пайшоў на павышэнне ў Вярхоўны Суд