У Гродзенскай вобласці з 2020 года зарэгістравалі каля 2000 злачынстваў «экстрэмісцкай» накіраванасці. Гэта другі паказчык па краіне пасля Мінска. Там выявілі больш за 6000 злачынстваў. У Віцебскім і Магілёўскім рэгіёнах — па 1000.

У Беларусі ж з 2020 года здзейснілі каля 16 000 злачынстваў. Пра гэта распавёў старшы оперупаўнаважаны УУС Аляксей Ёрш.

Па статыстыцы, 83% злачынстваў здзейснілі з выкарыстаннем інтэрнэту і ў Telegram-каналах.

Сярод правапарушэнняў (гэта значыць, з адміністрацыйнай адказнасцю) лідзіруе падпіска на «забароненыя» рэсурсы і каналы. Супрацоўнік АУС параіў перад падпіскай на канал правяраць на сайце Міністэрства інфармацыі, ці не ўнесены ён у спіс экстрэмісцкай прадукцыі.

Улетку 2022 года колькасць злачынстваў за «экстрэмізм» у Гродзенскай вобласці складала 1500.

Чытайце таксама: