Навіны

У Свіслачы не хапае ратавальнікаў: здаецца, шукаюць цэлую змену

У Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС па Свіслачы шукаюць чатырох ратавальнікаў-пажарных. Вакансіі на сайце Дзяржаўнай службы занятасці датаваныя 23 кастрычніка.

Сумы заробкаў пазначаны розныя: 1100, 1200, 1100−1300, 1250−1450 рублёў. Усіх шукаюць на стаўку. Ратавальнікам дастаткова агульнай сярэдняй адукацыі.

Свіслацкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях складаецца з:

  • Пажарная аварыйна-выратавальная частка № 1 (ПАВЧ-1),
  • Пажарны аварыйна-выратавальны пост (ПАВП-14),
  • Пажарны аварыйна-выратавальны пост (ПАВП-15).

Мяркуючы па публікацыях на сайце МНС, частка складаецца з 15 чалавек, пост — з 10.

Суразмоўца Hrodna.life, знаёмы з інстанцыяй, мяркуе, што шукаюць цэлую змену. Ён мяркуе, што работнікі сыходзяць праз невялікі заробак. На яго мінулым месцы працы таксама шмат звальненняў. Але хвалявацца жыхарам Свіслачы, з ягоных слоў, не варта: хтосьці выйдзе на падмогу на дзяжурства.

Чытайце таксама: Тушыў пажары 15 гадоў, але звольніўся пасля выбараў. Ратавальнік з Гродна распавёў, чаму больш не хоча служыць у МНС

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025