У Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС па Свіслачы шукаюць чатырох ратавальнікаў-пажарных. Вакансіі на сайце Дзяржаўнай службы занятасці датаваныя 23 кастрычніка.
Сумы заробкаў пазначаны розныя: 1100, 1200, 1100−1300, 1250−1450 рублёў. Усіх шукаюць на стаўку. Ратавальнікам дастаткова агульнай сярэдняй адукацыі.
Свіслацкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях складаецца з:
- Пажарная аварыйна-выратавальная частка № 1 (ПАВЧ-1),
- Пажарны аварыйна-выратавальны пост (ПАВП-14),
- Пажарны аварыйна-выратавальны пост (ПАВП-15).
Мяркуючы па публікацыях на сайце МНС, частка складаецца з 15 чалавек, пост — з 10.
Суразмоўца Hrodna.life, знаёмы з інстанцыяй, мяркуе, што шукаюць цэлую змену. Ён мяркуе, што работнікі сыходзяць праз невялікі заробак. На яго мінулым месцы працы таксама шмат звальненняў. Але хвалявацца жыхарам Свіслачы, з ягоных слоў, не варта: хтосьці выйдзе на падмогу на дзяжурства.
Чытайце таксама: Тушыў пажары 15 гадоў, але звольніўся пасля выбараў. Ратавальнік з Гродна распавёў, чаму больш не хоча служыць у МНС