Сілавікі правялі затрыманні ў Ваўкавыску і, паводле некаторых звестак, у Навагрудку. Пад прыцэлам зноў дзяржпрадпрыемствы і дзяржструктуры.
Сярод затрыманых — работнік Ваўкавыскай ЦРБ. Яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У відэа жыхар Ваўкавыскага раёна паведаміў, што на працы яго азнаёмілі з адказнасцю за падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы.
Таксама за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пасля папярэджання на працы затрымалі супрацоўніка «Белтэлекам». Мужчына таксама ўдзельнічаў у мітынгах у 2020 годзе.
Затрыманым пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП.
Таксама затрыманні праходзяць на Навагрудскім масларобным камбінаце. Не менш як тры чалавекі затрымалі на Навагрудскім заводзе газавай апаратуры. Пра гэта паведаміў чытач Telegram-канала «Право имеют».
Таксама затрымалі некалькі супрацоўнікаў у Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Шчучыне.
Чытайце таксама: