Навіны

Беларусы спрабавалі дамагчыся адмены ўказа Лукашэнкі: атрымалася замкнутае кола

Беларусы склалі петыцыю, у якой прасілі зняць абмежаванні на продаж кватэр без асабістай прысутнасці. Абмежаванні закранулі тых, хто з’ехаў за мяжу і не можа вярнуцца ў Беларусь. Зварот накіравалі ў Міністэрства юстыцыі і Палату прадстаўнікоў. Але чыноўнікі накіроўваюць зварот па коле, расказаў e-petitions.by.

Нерухомасць. Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

Як дыскрымінацыйны ўказ прайшоў экспертызу?

Беларусы патрабавалі правесці паўторную экспертызу ўказа Аляксандра Лукашэнкі, які абмяжоўвае продаж нерухомасці ў Беларусі. Цяпер пры продажы нерухомасці абавязковая асабістая прысутнасць уладальніка альбо наяўнасць даверанасці, якую склалі на тэрыторыі Беларусі.

Аўтары петыцыі адзначылі, што ў пункце 2.2 указа ёсць прывілегіраваныя ўмовы для супрацоўнікаў дыпламатычных і консульскіх установаў альбо гандлёвых прадстаўніцтваў Беларусі. Яны і члены іх сем’яў, у адрозненне ад рэшты беларусаў, могуць прадаваць нерухомасць, знаходзячыся за мяжой. Таму аўтары петыцыі былі здзіўленыя, як такі дыскрымінацыйны дакумент наогул прайшоў экспертызу.

У петыцыі прасілі:

  • абнародваць імёны асобаў, якія адказныя за юрыдычную экспертызу прававога акта;
  • правесці паўторную экспертызу на адпаведнасць Канстытуцыі і Грамадзянскаму кодэксу Беларусі;
  • прыпыніць дзейнасць указа да сканчэння правядзення экспертызы;
  • унесці праўкі, а менавіта прызнаць указ юрыдычна нікчэмным.

Кола замкнулася ў Міністэрстве юстыцыі

Петыцыю накіравалі ў Міністэрства юстыцыі. Яно перанакіравала зварот у Міністэрства замежных спраў. Перанакіраванне зварота патлумачылі тым, што менавіта МЗС «здзяйсняе кіраўніцтва працай дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Рэспублікі Беларусь».

«У звароце было пытанне аб правамернасці дадзенага заканадаўчага акта. Міністэрства юстыцыі якраз упаўнаважана адказваць на такое пытанне», — сказала юрыстка Вольга Працкевіч.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сказалі, што здзяйсняюць свае паўнамоцтвы ў формах і межах, усталяваных канстытуцыяй і законам «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь». Таму не надзеленыя правамі прыпыняць, адмяняць і праводзіць юрыдычную экспертызу указаў Аляксандра Лукашэнкі.

Потым петыцыю накіравалі ў МЗС. Там адказалі, што зварот адправілі для разгляду ў Міністэрства юстыцыі, куды з самага пачатку яго перадалі актывісты.

Чытайце таксама: Гродзенцы запыталіся ў чыноўнікаў, куды знік знак у гонар паўстанцаў 1863 года

Далей можа быць Канстытуцыйны суд

На думку юрысткі Вольгі Працкевіч, зварот можна зноў накіраваць у Міністэрства юстыцыі. Акрамя гэтага, маючы дакументальныя пацвярджэнні, што былі звароты ў разнастайныя ўстановы і пытанне не вырашылася, зараз можна пісаць зварот у Кастытуцыйны суд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025