Навіны

У Гродне ўлады прыйшлі з праверкамі на курсы польскай мовы

Чыноўнікі ад сферы адукацыі ў Гродне прыходзілі з праверкай на курсы польскай мовы. Рэдакцыі Hrodna.life вядома прынамсі пра адзін такі выпадак. Верагодна, гэта яшчэ адзін спосаб змагацца з адтокам кадраў за мяжу.

Падобныя праверкі праходзяць штогод. Але на гэты раз улады павялі сябе па-новаму. Яны пыталіся, ці дапамагаюць на курсах рабіць карту паляка, ці даюць кансультацыі аб вучобе за мяжой, колькі людзей у іх вучацца.

У Гродне дзейнічаюць некалькі камерцыйных курсаў для вывучэння польскай мовы.

Таксама ў Гродне ў аддзелы адукацыі просяць прадставіць інфармацыю пра навучэнцаў 9−11 класаў, якія вывучаюць польскую мову, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Вядома аб такіх праверках і ў Мінску. Праблемы ў арганізатараў курсаў узнікаюць, калі яны рэкламуюцца як тыя, што дапамагаюць з’ехаць за мяжу.

Як яшчэ змагаюцца з адтокаў кадраў?

Бацькам выпускнікоў, якія вырашылі паступаць за мяжу, пагражаюць і выклікаюць на прафілактычныя размовы. У школах, у якіх было шмат тых, хто паступіў за мяжу, караюць кіраўніцтва. У адказ некаторыя забіраюць дакументы са школы пасля 9-га і 11-га класа. Бацькоў школьнікаў просяць паведаміць пра ВНЖ ці карту паляка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025