Супрацоўнікі гродзенскай санстанцыі праверылі выкананне санітарна-эпідэміялагічных нормаў у 11 гарадскіх шаўрмічных. Ва ўсіх знайшлі парушэнні і вынялі каля 225 кг прадуктаў, паведаміў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Якія парушэнні выявілі ў шаўрмічных
Ва ўсіх ўстановах на прадукцыі не было маркіроўкі, а прадукты былі пратэрмінаваныя. У кожным другім аб’екце былі прадукты з парушэннем умоваў захавання, а да працы былі дапушчаныя асобы, у якіх не было медычных справак аб стане здароўя.
Не першая падобная праверка ў Гродне
У жніўні 2023 года супрацоўнікі санстанцыі вынялі каля 530 кг прадуктаў у прадпрымальнікаў на Скідзельскім рынку. Як і ў выпадку з шаўрмічнымі, на гандлёвых месцах выявілі пратэрмінаваную гатовую мясную прадукцыю, адсутнасць маркіроўкі на гародніне, фруктах, бахчавых і мясе. Таксама былі парушэнні тэмпературнага рэжыму пры продажы гатовай мясной прадукцыі.
Чытайце таксама: Больш за паўтоны пратэрмінаваных прадуктаў знайшлі на Скідзельскім рынку
Пратэрмінаваныя прадукты і прадукты без маркіроўкі выявілі летам 2023 года ва ўсіх гродзенскіх летніх сезонных кафэ ў зонах адпачынку гараджан.