Крама-салон «Антыквар» адкрылася ў Гродне ў канцы верасня 2023. Там можна набыць дызайнерскія вырабы, а таксама антыкварныя мэблю і жырандолі канца XIX — першай паловы ХХ стагоддзя. Упадабаныя тавары могуць даставіць па ўсім свеце.

антыквар Гродна, крама антыкварыяту ў Гродне - вінтажныя рэчы
Антыкварная крама на вуліцы Маставой. Крыніца: Instagram/irinavarkulevich

«Тавар адаптаваны пад любы гаманец: ёсць невялікія рэчы, якія ідэальна ўпішуцца ў інтэр'ер», — напісана на старонцы крамы ў Instagram.

Крама размяшчаецца на першым паверсе будынка БІП (былога тонкасуконнага камбіната) на вуліцы Маставой, 39. Працуе штодзённа з 10:00 да 19:00.

Колькі каштуе антыкварыят

Класічны журнальны столік з мармуровай сталешніцай сярэдзіны XX стагоддзя, дэкараваны бронзавымі накладкамі з керамічнымі ўстаўкамі, можна набыць за 1200 рублёў.

Складны драўляны пісьмовы стол першай паловы XX стагоддзя прадаюць за 750 рублёў. Працоўная паверхня абіта скурай, у стале ёсць замок, а ў камплект уваходзіць нож для лістоў.

Антыкварныя крамы былі ў Гродне і раней

Некалі антыкварыятам гандлявала кропка Antiq у ГЦ «Мока» на Горкага. Існаваў таксама антыкварыят Шпакоўскага на Савецкай, але ўласнік з’ехаў за мяжу. Восенню 2021 года пара гродзенцаў Артура і Вікторыя Ціс адкрылі антыкварную краму Ol’tis, якая працавала на Ажэшкі. Але ў выніку яны пераехалі ў Мінск і зараз працуюць у сталічным ГЦ «Замак».