Рэканструкцыю былога піўзавода ў Гродне выканалі больш чым на палову. Адкрыць лакацыю для гасцей абяцаюць у сярэдзіне 2024 года. Пра гэта тэлеканалу “Беларусь 4 Гродна” расказаў намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент» Аляксандр Заглубоцкі.

піўзавод
Рэканструкцыя гродзенскага піўзавода. Скрыншот “Беларусь 4 Гродна”

На дадзены момант каштарыс выкананых прац – больш за $2 млн. Зараз у будынку праводзяць інжынерныя камунікацыі, а да наступлення халадоў плануюць скончыць вонкавыя працы.

Унутры будынка залілі перакрыцці паміж паверхамі, а ў памяшканнях залілі чарнавую падлогу. У будынку ўсталявалі драўляныя вокны сучаснай вытворчасці. 

Аднаўляюць лесвіцу XIX стагоддзя

На піўзаводзе пачалі аднаўляць часткова страчаную літую чыгунную лесвіцу XIX. Не ёй трэба аднавіць 12 ступеняў, 14 прыступак і 30 балясін. Для іх вытворчасці распрацавалі 3D мадэль ступеняў і перадалі на вытворчасць. Лесвіцу плануюць аднавіць у першапачатковым выглядзе. 

Будзе сцэна і парк 

На набярэжнай плануюць пабудаваць тэрасы і парк палацавага перыяду. Таксама на тэрыторыі піўзавода з’явіцца сцэна для выступаў музыкаў. У будынках былога завода будуць бізнес-цэнтр, музей, міні-бровар і кафэ.

піўзавод
Рэканструкцыя гродзенскага піўзавода. Скрыншот “Беларусь 4 Гродна”

Чытайце таксама: На гродзенскім піўзаводзе адкапалі сутарэнні, якіх не было на планах