Для палітвязня Паўла Мажэйкі ў СІЗА не прынялі лекаў. Адвакатка Юлія Юргілевіч атрымала Міжнародную прэмію Людовіка Трар’е ў галіне правоў чалавека — яе ўручалі Нэльсану Мандэле. Былы гродзенскі ідэолаг хоча зняць фільм пра Лукашэнку. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 2 па 9 кастрычніка.
Журналіста Паўла Мажэйку працягваюць утрымліваць у горадзенскай турме, дзе ён чакае разгляду апэляцыі на прысуд. «Тэрмін, безумоўна, вялікі. Так доўга асобна мы яшчэ не былі. Але тое, што нас не зьнішчае, ператварае нас у кінцугі», — зазначыў Павал Мажэйка. «Кінцугі» — старажытнае японскае майстэрства склейваньня разьбітай керамікі, пасьля якога адноўленая рэч можа выглядаць яшчэ прыгажэй. Гэтым майстэрствам захапляліся ў сям'і Паўла Мажэйкі, паведамляе «Свабода».
У тым жа лісьце на волю журналіст Мажэйка напісаў пра матывы сваіх паводзінаў на судовым працэсе. «Для мяне было важным захаваць гонар і годнасьць, не змаладушнічаць. Мне ня сорамна ні за адну сэкунду свайго жыцьця».
Разгляд скаргі Паўла Мажэйкі адбудзецца 17 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі. Яго сваякі кажуць, што ў апраўдальны вынік апэляцыі ён ня верыць і ўжо рыхтуецца да этапаваньня ў калёнію. «Папрасіў брытву з патрэбнымі характарыстыкамі. Таксама рэчы з адзеньня, якія прыдадуцца ў калёніі. Яшчэ прасіў лекі, але перадача, якую мы сабралі, „завісла“. Пакуль не прынялі, сказалі, што нібыта не было ад яго заявы», — падзяліліся сваякі палітвязьня.
Паводле сваякоў палітвязьня, на ўмовы ўтрыманьня ён ня скардзіцца. Сваякі назвалі тое, што, на іх думку, дапамагае журналісту захоўваць у зьняволеньні аптымістычны настрой.
«Шмат чытае кніг. Удалося падпісаць яго на некаторыя пэрыядычныя выданьні, прыкладам, на часопіс „Мастацтва“. Таксама перадаваў, што рэгулярна гуляе ў дворыку, стараецца не прапускаць прагулак нават у дрэннае надвор’е. На харчаваньне ня скардзіцца, яму рэгулярна прыходзяць харчовыя перадачы з волі. Піша, што фізычна адчувае сябе нармальна. Лістуецца зь сям’ёй, шле малюнкі дзецям і атрымлівае ад іх лісты», — расказалі сваякі пра палітвязьня Паўла Мажэйку.
3 кастрычніка сілавікі затрымалі на працы начальніка пажарнай аховы «Лідахлебапрадукт» Авіжыча Юрыя Мечыслававіча, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
22 верасня 2023 года адвакатцы Юліі Юргілевіч была ўручана Міжнародная прэмія Людовіка Трар’е ў галіне правоў чалавека, паведамляе Telegram-канал «Адвокаты прав человека».
Міжнародная прэмія Людовіка Трар’е ў галіне правоў чалавека была заснавана ў 1984 годзе і ўручаецца юрысту, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці або прыналежнасці да пэўнай калегіі адвакатаў, які сваёй актыўнай дзейнасцю садзейнічае абароне правоў чалавека, права на абарону, садзейнічае вяршэнству права, вядзе барацьбу з расізмам і нецярпімасцю ў любой форме. Першай асобай, якая атрымала прэмію, быў Нэльсан Мандэла.
З 2003 года прэмія ўручаецца штогод сумесна Інстытутам правоў чалавека Парыжскай калегіі адвакатаў (HUMAN RIGHTS INSTITUTE OF THE BAR OF PARIS) і арганізацыяй, якая прадстаўляе юрыстаў па правах чалавека па ўсёй Еўропе (The European Bar Human Rights Institute).
Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека ў сваёй заяве пазначала, што Юлія была прыцягнута да крымінальнай адказнасці выключна ў сувязі з яе прафесійнай дзейнасцю і патрабавала неадкладнага яе вызвалення з месцаў несвабоды. Юлія і журналіст Павел Мажэйка былі прызнаныя вінаватымі ў «іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і прыгавораны да шасці гадоў калоніі.
Суд аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання пройдзе 13 кастрычніка. Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Людміла Малючок, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
«Аркона» зарэгістраваная ў вёсцы Бершты Шчучынскага раёна з 2013 года. Аб’яднанне праводзіла патрыятычныя злёты, праводзілі пошукавыя мерапрыемствы па няўлічаных пахаваннях салдат рускай імператарскай арміі, сустрэчы з ветэранамі. Іх акаунт на Facebook не абнаўляўся з 2017 года.
Сярод задач арганізацыі - садзейнічанне захаванню і ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў і садзейнічанне ўмацаванню сярод моладзі ідэалаў гуманізму і міласэрнасці.
Так вырашыў суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 2 кастрычніка 2023 года. Таксама экстрэмісцкім прызналі лагатып, які ўяўляе сабой выяву сэрца на фоне ўкраінскага сцяга.
На базе СШ № 28 імя Сакалоўскага адкрыўся ваенна-патрыятычны клуб «Фаварыт», паведамляе «Вячэрні Гродна». Удзельнікамі клуба сталі 34 старшакласнікі - навучэнцы 8−11 класаў. Сцяг школьнікам перадаў камандзір 1-га зенітнага ракетнага палка палкоўнік Дзмітрый Садоўскі.
«Дзеці будуць прыязджаць у нашу воінскую часць і наведваць заняткі па агульнавайсковай і баявой падрыхтоўцы», — адзначыў камандзір палка.
Міліцыя прыйшла на Лідскі малочнакансервавы камбінат. 6 кастрычніка за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце там затрымалі некалькі супрацоўнікаў. Пра гэта паведамілі ў мясцовым праўладным канале. Сілавікі сцвярджаюць, што затрыманні будуць працягвацца.
Гендырэктар «Беларусьфільма» Юрый Аляксей, які раней кіраваў «Гроднааблкінавідэапракатам», БРСМ і быў адным з ідэолагаў у Гродне, прапанаваў зняць мастацкі фільм пра Аляксандра Лукашэнку. «Напэўна, ужо падыходзіць гэты час», — сказаў ён у размове з Рыгорам Азаронкам у эфіры тэлеканала СТБ.
Дзве з васьмі ікон новамучанікаў у Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне зніклі. Яны з’явіліся ў царкве 17 гадоў таму і паказвалі, як савецкія сілавікі - чырвонаармейцы, афіцэры ды чэкісты — забівалі праваслаўных дзеячоў. Зніклі самыя блізкія да алтара іконы, дзе выяўленыя мітрапаліт Кіеўскі Уладзімір (замучаны ў 1918 годзе) і мітрапаліт Петраградскі Веніямін (растраляны ў 1922 годзе).
Выпускнікам 2023 года прыходзяць пагрозы ад іх былых класных. У іх патрабуюць неадкладна прадставіць дадзеныя аб ВНУ, дзе яны ці вучацца зараз, ці будуць вучыцца, паведаміла крыніца Hrodna.life. Інакш просяць іх «чакаць гасцей». Якіх менавіта — не ўдакладняюць. Гэта не адзіны такі выпадак: бацькоў выклікаюць на прафілактычныя гутаркі і пытаюцца, што іх дзяцей не задавальняе ў Беларусі.
Гродзенскі ўрач-артапед Андрэй Тодрык на волі і працуе ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна. Аб гэтым паведамілі крыніцы Hrodna.life. Яго асудзілі на два гады хатняй хіміі і штраф. Нядаўна крымінальную справу перагледзелі і ў Гродзенскім абласным судзе.
Шэсць мужчын затрымалі ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. Мужчын затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Акрамя таго, двух затрыманых таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных маршах у 2020 годзе. Жыхар Ваўкавыска выходзіў на іх больш за дзесяць разоў.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу супраць удзельнікаў анлайн-марафону салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно». Ён ішоў у прамой трансляцыі на YouTube 29 ліпеня 2023. Тады ўдалося сабраць больш за € 570 тыс. на карысць палітычных зняволеных.
Журналіст Руслан Кулевіч расказаў, што апошнім часам гродзенцаў судзяць за падпіскі на яго асабісты акаўнт. Яму вядома мінімум пра пяць такіх выпадкаў. Справа ў тым, што сацсеткі аўтара былі прызнаныя экстрэмісцкай прадукцыяй. Журналіст папярэджвае фолавераў аб тым, што падпіскі на яго могуць быць небяспечнымі. За суткі ён страціў ужо 700 падпісчыкаў у Instagram.
Напрыклад, за падпіску на яго судзілі святара Андрэя Наздрына — пакаралі штрафам у 15 базавых велічыняў (555 рублёў) і канфіскавалі ягоны тэлефон.
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі загадчыка аднаго з аддзяленняў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна. Суд паводле арт. 19.11 ч. 2 КК «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» прайшоў 4 кастрычніка.
Будаўніцтва вялікага аб'язнога кальца пачалі яшчэ ў 2012 годзе. Меркавалася, што магістраль вызначыць развіццё горада…
Сістэма заснавана на нейрасетцы. Для яе навучання выкарыстоўвалі базу фатаграфій электронных пропускаў студэнтаў. З дапамогай…
Кітайскія аўтобусы Zhong Tong на 53 пасажыры замянілі частку маршрутак на рэйсах Гродна-Мінск. Перавозкі ажыццяўляе…
Ліцэнзіі пазбавілі гродзенскага адваката Аляксандра Басалая. На думку Кваліфікацыйнай камісіі, Басалай не можа працягваць працу…
Двухпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Рамонт у ёй выкананы ў светлых адценнях з…
З 1 студзеня 2025 года можна будзе перасякаць граніцу Беларусі ў пунктах пропуску на тэрыторыі…