Дзве з васьмі ікон новамучанікаў у Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне зніклі. Яны з’явіліся ў царкве 17 гадоў таму і паказвалі, як савецкія сілавікі - чырвонаармейцы, афіцэры ды чэкісты — забівалі праваслаўных дзеячоў.
Зніклі самыя блізкія да алтара іконы, дзе выяўленыя мітрапаліт Кіеўскі Уладзімір (замучаны ў 1918 годзе) і мітрапаліт Петраградскі Веніямін (растраляны ў 1922 годзе), паведамляе «Хрысціянская візія».
Падрабязнасці знікнення ікон невядомыя. Пра тое, што іконы можа прыбраць новы гродзенскі епіскап Антоній, «Хрысціянскай думка» папярэджвала яшчэ ў 2021 годзе.
Іконы новамучанікаў не ўпершыню выклікаюць спрэчкі
Серыя ікон з’явілася ў 2006 годзе, калі скончылася вялікая рэстаўрацыя гродзенскага кафедральнага сабора. Восем ікон размясцілі тады ў цэнтральным нефе. Яны выяўляюць новамучанікаў, якія загінулі ў час бальшавіцкага тэрору. Тады ж, вясной 2006, дайшло да першага канфлікту. Супрацоўнікі КДБ (былога НКУС) звярнуліся да кіраўніцтва царквы, каб перадухіліць асвячэнне іконаў, бо гэта «шкодзіла іх рэпутацыі». Улады тады не ўмешваліся ў канфлікт і іконы асвяцілі без перашкод у чэрвені 2006.
Пра «палітычныя» іконы перыядычна ўзгадвалі. Напрыклад, у 2008 годзе, напярэдадні святкавання 880-годдзя Гродна, у сабор прыйшлі прадстаўнікі сілавікоў і зноў настойліва прасілі прыбраць «крамольныя» іконы — але зноў безпаспяхова.
У апошнія гады супраць іх пачала змагацца праўладная прарасійская антыбеларуская актывістка Вольга Бондарава. Цяпер яна заяўляе, што не мае адносін да зняцца ікон, але радуецца гэтаму. Яна называе іконы «мазнёй», якая не мае быццам адносін да праваслаўя. Аднак вядома, што гродзенскія іконы — спіскі з клейм цалкам афіцыйнай іконы «Собор новомучеников и исповедников Российских, за Христа пострадавших, явленных и неявленных» з Храма Хрыста Збаўцы ў Маскве.
Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў
«Чые пачуцці можна закрануць выявамі чырвонаармейцаў?»
Іконы новамучанікаў не падабаліся мясцовым сілавікам, але папярэдні архіепіскап Арцемій ігнараваў патрабаванні зняць іх.
У 2013 годзе, каб патлумачыць сэнс і змест ікон ды абараніць іх ад нападак, святар Дзмітрый Паўлюкевіч узяў інтэрв'ю ў мастацтвазнаўцы, спецыялісткі па царкоўным мастацтве Марыі Нецвятаевай. Вось два важныя фрагменты той размовы:
— Одной из ярких деталей этих икон являются красноармейцы, изображенные в виде палачей. Имеется ли в православной иконографической традиции похожие прецеденты или это своего рода иконографический новояз? А может за синодальный период мы просто отвыкли от изображения мучеников и забыли какими они бывают?
— Красноармейцы изображены с такой же достоверностью, как изображались римские воины на житийных клеймах тех святых, которые пострадали во времена гонений Диоклетиана или какого-либо другого Римского Императора.
[…]
— Учитывая наличие на иконе буденовок и красноармейских шинелей можно ли назвать их политическими, провокационными, способными вызвать какие-либо противостояния в нашем обществе?
— Такой же вопрос можно задать и об изображении Пилата в момент суда над Христом. Было ли провокационно изображать Римского гражданина на мозаиках Римской Империи, например, в Равенне. Пилат — римский начальник над иудейской землей, тот самый начальник, который отправил на крестную смерть Господа. Чьи чувства можно задеть изображениями красноармейцев? Чувства христиан, которые почитают мученическую смерть как великий подвиг? Или чувства коммунистов, которые придерживаются своих убеждений, потому что коммунистический режим никогда не давал сбоя и его необходимо восстановить, и все, включая репрессии, было сделано правильно? Если вы — христианин, вы будете смотреть на подвиг, а не на палачей. Если вы — коммунист, то вы увидите на иконе то, чему и так нашли оправдание в своей душе. Нельзя отказываться от истории своего народа и писать вместо реальных исторических персонажей каких-то мифических римских воинов с ружьями.
Чытайце таксама: Меў мянушку «Саша Мінскі» і паказваў мемы. Уладыку Арцемія ўзгадвае багаслоў Наталля Васілевіч