На вуліцы Савецкай, 3 адкрылі кафэ “Культура”. Там можна паснедаць, выпіць кавы, а таксама пакаштаваць марожанае з вэнджаным ласосем.

Савецкая,3 кафэ "Культура"
Кафэ “Культура”. Крыніца: s13.ru

“Многія называюць Гродна культурнай сталіцай і назва “Культура” даволі гарманічная для старога горада. Дарога ў кафэ праходзіць праз скляпеністую арку ў пачатку вуліцы. Гэты праект пра ўтульнае цёплае месца на другім паверсе, спакойную атмасферу і смачную зразумелую ежу. Для шматлікіх “Культура” можа стаць сваім месцам у цэнтры Гродна”, – сказалі ўладальнікі ўстановы.

Кафэ размяшчаецца на другім паверсе. Патрапіць туды можна? прайшоўшы праз арку ў дворык на вуліцы Савецкай, 3.

Новае месца працуе штодзённа:

  • панядзелак – чацвер, нядзеля: з 8:00 да 24:00
  • пятніца – субота: з 8:00 да 01:00

Што прапануюць у кафэ і колькі гэта каштуе

Сняданкі ў кафэ прапануюць з 8:00 да 13:00. Сярод страваў ёсць сырнікі з хатнім малінавым соусам і вяршковым мусам – 11 рублёў, дранікі са слабасалёным ласосем і крэмчызам – 15 рублёў, панкейкі з цукіні з соусам з белых грыбоў – 12 рублёў, аўсяная каша з бананам, арахісавай пастай, міндалём і семянамі чыа – 10 рублёў. 

З 13:00 у “Культуры” можна пакаштаваць закускі. Брускеты з сёмгай і мяккім сырам – 14 рублёў, брускеты з папаратнікам – 12 рублёў, мясное антыпасці: пармская вяндліна, баструма, паляндвіца, аліўкі, хрэн, чыбата – 24 рублі, пірог з лісічкамі і шпінатам – 9 рублёў. 

Таксама ў меню ёсць супы, салаты, дэсерты, марозіва. З напояў ва ўстанове прапануюць кавы, гарбаты, а таксама кактэйлі.

Кафэ “Культура”. Крыніца: Старонка кафэ “Культура” ў Instagram

Чытайце таксама:  Кавярня замест аптэкі. Гродзенская Cofishka пераехала на Савецкую — у сутарэнні XIX стагоддзя