Шэсць мужчын затрымалі ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. «Пакаянныя» відэа з імі выклалі ў праўладным Telegram-канале.
Мужчын затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Акрамя таго, двух затрыманых таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных маршах у 2020 годзе. Жыхар Ваўкавыска выходзіў на іх больш за дзесяць разоў.
Сілавікі адзначылі, што некаторыя затрыманыя ўжо былі судзімыя. Адзін — па арт. 205 КК «Крадзеж», другі жыхар — па тым жа артыкуле і арт.317 КК «Парушэнне правілаў дарожнага руху».
У канцы верасня затрымалі восем жыхароў Ваўкавыскага раёна, у тым ліку — супрацоўнікаў мясцовых прадпрыемстваў, «Беллакта» і намесніка галоўнага ўрача санаторыя «Пралеска».
Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах