У Ваўкавыскім раёне адбылося як мінімум чатыры затрыманні. Пра гэта паведамілі сілавікі ў сваім Telegram-канале. Мяркуючы па кадрах затрымання, некаторых з затрыманых — супрацоўнікі мясцовых прадпрыемстваў. Некаторых затрымлівалі і дома. У РАУС аднаго з мужчын прывезлі голым па пояс.

Двух жыхароў Ваўкавыска і жыхара Краснасельска затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Жыхарку Ваўкавыскага раёна затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках і ўдзел у масавых дэманстрацыях.

Затрыманых змясцілі ў ІЧУ і СІЗА.

Нядаўна масавыя затрыманні прайшлі ў Лідзе. Яны пачаліся пасля фестывалю LIDBEER у пачатку верасня. З тых часоў кожны тыдзень на мясцовых прадпрыемствах праводзяць рэйды. Тых, хто спрабуе папярэдзіць пра затрыманне, таксама затрымліваюць.