Навіны

Стала вядома, калі ў Гродне адкрыюць новую станцыю МНС у Грандзічах

Новую аварыйна-ратавальную частку «Грандзічы» адкрыюць у Гродне ў студзені 2024 года. Гэта будзе 11 пажарная станцыя ў горадзе, паведаміў тэлеканал АНТ.

Будаўніцтва пажарнай частцы ў Гродне. Скрыншот тэлеканала «АНТ»

Новую частку адкрыюць у Дзень ратаўніка — 19 студзеня 2024 года. Будынак ужо ўзвялі, зараз будаўнікі пачынаюць аддзелку, завяршаюць працы на даху і ўсталёўваюць камунікацыі.

Што будзе ў частцы

Плануецца, што на станцыі будуць працаваць 30 чалавек. Там плануюць размясціць гараж-стаянку, адміністрацыйна-гаспадарчыя памяшканні, трэніровачную паласу. Таксама будуць пакоі для персаналу, спажывання ежы, адпачынку і спартовая зала.

Чаму частку будуюць у Грандзічах

Пра будаўніцтва новай аварыйна-ратавальнай станцыі ў Грандзічах стала вядома ў траўні 2018 года. Месца выбралі ў сувязі з развіццём інфраструктуры і пашырэннем мікрараёна, якому трэба гарантаваць пажарную бяспеку. У перспектыве ў Грандзічах будуць жыць не менш за 60 тыс. чалавек.

Плануецца, што ратавальнікі новага дэпо змогуць выязджаць не толькі ў Гродна, але і ў бліжэйшыя населеныя пункты Гродзенскага раёна.

Будаўніцтва пажарнай часткі адбываецца ў лесе, на тэрыторыі былой базы падраздзялення 1-га зенітна-ракетнага палка, побач з вуліцай Віктара Саяпіна. Дзеля будаўніцтва на тэрыторыі былой вайсковай часткі засыпалі пруд. Падчас працаў выкарысталі грунт з будаўніцтва дарог у жылым мікрараёне. Побач пракладаюць участак будучай кальцавой аўтамагістралі.

Колькі грошай пойдзе на новую станцыю

На будаўніцтва базы гарадской службы МНС планавалі выдаткаваць 1,2 млн рублёў. Такая сума была закладзена ў абласной інвестыцыйнай праграме. У планах была, між іншым, закупка трансфарматарнай падстанцыі для аб’екта цаной больш за 380 тыс. рублёў. Грошы планавалі браць з абласнога бюджэту.

Праект пажарнага дэпо ў Грандзічах. Крыніца: newgrodno.by

Плануюць не толькі станцыю МНС

На месцы былой вайсковай часткі планавалі пабудаваць не толькі станцыю МНС. Паводле генеральнага плана Гродна на 2020−2030 гады, там прадугледжана зялёная зона са спартыўнымі і забаўляльнымі аб’ектамі.

Таксама ў Грандзічах зрабілі басейн для прымання сцёкавых водаў. Ён патрэбны на выпадак залпавых залеваў. Гэты ж басейн будзе адначасова і пажарным рэзервуарам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025