Навіны

Гродна — найлепшы абласны цэнтр па колькасці гандлёвых плошчаў. Іншыя рэгіёны моцна адстаюць

Гродна вылучаецца сярод іншых абласных цэнтраў (акрамя Мінска) сваімі гандлёва-забаўляльнымі аб’ектамі і цікавымі арандатарамі. У іншых вялікіх гарадах Беларусі амаль няма падобных установаў. Агляд апублікавала кампанія «Каліерз Інтэрнэшнл».

Гандлёва-забаўляльны комплекс Triniti у Гродне. Ілюстрацыйнае фота

Сучасных няма, а састарэлыя запоўненыя

Гандлёва-забаўляльныя цэнтры ў большасці абласных гарадоў Беларусі састарэлыя. Але іх гандлёвыя плошчы запоўненыя значна лепш, чым у Мінску, дзе шмат памяшканняў прастайвае. Вакантных месцаў у гандлёвых цэнтрах абласных гарадоў у два-чатыры разы менш чым у Мінску. Пры гэтым ніжняя цана арэнды падобная да сталічных коштаў.

Гродна — выключэнне сярод абласных цэнтраў

Сярод беларускіх гарадоў вылучаецца Гродна. Агулам у Гродне 193,5 тыс. кв. м., якія можна арэндаваць у 14 гандлёвых цэнтрах. Гэта найбуйнейшы паказчык на 1000 жыхароў сярод абласных цэнтраў.

У горадзе ёсць гандлёвы цэнтр Trinity з плошчай 63,2 тыс. кв.м. Па гэтым паказчыку ён блізкі да мінскіх гандлёва-забаўляльных цэнтраў «Карона-Замак» і «Дана Молл». Дзякуючы Triniti Гродна і пераўзыходзіць іншыя гарады.

Акрамя гэтага, у Гродна прыцягнулі найбольш брэндавых сеткавых арандатараў. Сярод іх польскія, іспанскія, расійскія і турэцкія брэнды.

Брэнды, якія ёсць у Беларускіх гарадах. Крыніца: static.probusiness.io

Сярэдняя плошча гродзенскіх гандлёвых цэнтраў - 13,8 тыс. кв.м. Паводле кампаніі «Каліерз Інтэрнэшнл», гэта значна больш за іншыя беларускія гарады. Пры гэтым пасля 2019 года ў Гродне будуюцца толькі параўнальна невялікія ГЦ ў новых раёнах, напрыклад, на вуліцы Саяпіна ў Грандзічах. Гродна ў бліжэйшы час можа дагнаць Брэст, дзе будуюць шматфункцыйны комплекст мінскай кампаніі «Сігмаполюс». Гэта будзе другі другі па велічыні гандлёва-забаўляльны цэнтр у беларусіх рэгіёнах.

Чытайце таксама: У Гродне больш не будзе «Нёмана»: яго чакае рэканструкцыя і рэбрэндынг

Заробкі выраслі, але месцаў для выдаткоўвання грошай няма

У жыхароў рэгіёнаў у 2023 годзе выраслі заробкі. Таксама сталі дасяжней спажывецкія крэдыты, напісала выданне «Беларусы і рынак». На іх думку, гэтыя фактары стымулююць попыт, але жыхарам беларускіх абласных цэнтраў няма дзе спажываць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025