Сяргей Прытыцкі. Крыніца: eot.su
На «Гродна Азот» усталююць мемарыяльную дошку ў гонар Сяргея Прытыцкага. Яе адкрыюць 15 верасня, паведаміла БелТА са спасылкай на кіраўніка аддзела сацыяльнага развіцця прадпрыемства Паўла Лісоўскага.
Адкрыццё дошкі прымяркуюць да «Дня народнага адзінства». Яе размесцяць на першай прахадной «Гродна Азот».
Сяргей Прытыцкі (1913−1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч БССР. Адзін з арганізатараў камсамольскага падполля Заходняй Беларусі. З 1948 г. па 1951 г. працаваў сакратаром Гродзенскага абкама партыі, займаўся арганізацыяй эканамічнай і сацыяльнай інфраструктуры Гродна.
У перыяд з 1971 па 2000 год гродзенскі хімічны камбінат насіў імя Сяргея Прытыцкага. Потым прадпрыемства перайменавалі ў Гродзенскае вытворчае прадпрыемства «Азот», а ў 2002 — у «Гродна Азот».
«Усе гэтыя гады нашыя ветэраны неаднаразова выступалі з ініцыятывай увекавечыць імя Сяргея Прытыцкага. Ідэйным натхніцелем гэтай прапановы была і застаецца заслужаны ветэран прадпрыемства Лідзія Ільінічна Рымарчук. Яе ідэю падтрымаў Савет ветэранаў і кіраўніцтва прадпрыемства», — сказаў Павел Лісоўскі.
У музейнай залі прадпрыемства рыхтуюцца аформіць вітрыну, прысвечаную Прытыцкаму. Новую вуліцу, якая будзе весці да «Гродна Азот», назавуць імем Прытыцкага. Яе адкрыццё рыхтуюць да 25 кастрычніка 2023 года.
Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца «расійскі» квартал, а таксама вуліца Прытыцкага
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…