Гродзенская пракуратура сумесна з Аператарам пасажырскіх перавазак у жніўні 2023 года праверыла маршруткі. Аказалася, што кіроўцы не выдаюць пасажырам білеты, не спыняюцца па патрабаванні і не па прызначэнні выкарыстоўваюць падменныя аўтамабілі, паведаміў «Гродна Плюс».
Таксама кіроўцы возяць больш людзей, чым ёсць пасадачных месцаў, і не спыняюцца па патрабаванні кантралёраў.
Акрамя гэтага, кіроўцы з’язджаюць з маршрутаў без уважлівай прычыны. Гэта магчыма толькі ў выпадку ўзнікнення пагрозы жыццю і здароўю пасажыраў і членаў экіпажа альбо няспраўнасці аўтамаблія.
«Як паказала пракурорская праверка, нядобрасумленнымі перавозчыкамі падменныя аўтамабілі выкарыстоўваюцца не для замены транспарту, які ўдзельнічае ў гарадскім руху і выбыў па тэхнічных прычынах, а для ажыццяўлення іншых, у прыватнасці міжгародніх перавозак, што не адпавядае заключаным імі дамовамі, а таксама ўмовам конкурсу на вызначэння пераможцаў на права ажыццяўляць унутрагарадскія перавозкі», — сказаў намеснік пракурора Гродна Віктар Гарошка.
Гродзенскі гарвыканкам распрацоўвае дададковыя меры ўздзеяння на перавозчыкаў. Сярод іх можа быць скасаванне дамовы на права здзяйснення перавозак.
Вясной 2022 года ў Гродне ўжо адбывалася праверка маршрутчыкаў. Тады некаторыя перавозчыкі таксама не выдавалі пасажырам чэкі, вазілі пасажыраў стоячы, а іншыя парушалі раскад руху. Пасля гэтай праверкі ў Гродзенскім гарвыканкаме прынялі рашэнне на месяц прыпыніць працу часткі маршрутак.
Чытайце таксама: У Гродне стане на 35 маршрутак менш: улады пакараюць перавозчыкаў. Адначасова гарвыканкам шукае новых — не хапае 51 машыны
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…